Дзьмітры Бясьсьмертны
Дзьмітры Бясьсьмертны | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 3 студзеня 1997[1][2] (27 гадоў) | |
Рост | 175 см | |
Вага | 68 кг[3] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Актабе | |
Нумар | 3 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015—2018 | Менск | 77 (6) |
2019—2023 | БАТЭ | 72 (6) |
2023— | Актабе | 5 (0) |
Зборныя | ||
2013—2014 | Беларусь (да 19)[d] | |
2016—2018 | Беларусь (да 21) | 14 (1) |
2019—2022 | Беларусь | 7 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Дзьмітры Бясьсьмертны (нарадзіўся 3 студзеня 1997 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца казаскага клюбу «Актабе».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец футбольнага клюбу «Менск», з 2014 году пачаў выступаць за клюбны дубль і хутка замацаваўся ў ягоным складзе. 17 чэрвеня 2015 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў асноўнай камандзе «Менску», выйшаўшы на зьмену на 76-й хвіліне матчу супраць «Тарпэда-БелАЗ» (0:2). У сэзоне 2016 году стаў часьцей зьяўляцца ў галоўнай камандзе менчукоў, нярэдка і ў стартавым складзе, дзе звычайна выступаў на пазыцыі правага паўабаронцы. У сэзоне 2017 году ўжо трывала замацаваўся як асноўны правы паўабаронца каманды, часам выкарыстоўваўся на пазыцыі правага абаронцы.
У студзені 2019 году перайшоў у барысаўскі БАТЭ[4]. Спачатку быў гульцом ратацыі, прыцягваўся да дублю, а з кастрычніка 2019 году ў сувязі з траўмаваньнем Аляксея Рыяса замацаваўся ў пачатковым складзе на пазыцыі правага абаронцы. У сэзоне 2020 году чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У лютым 2021 году падоўжыў кантракт з БАТЭ[5]. У сэзоне 2021 году зьяўляўлся на полі нерэгулярна, а ў 2022 годзе стаў трывала прыцягвацца да пачатковага складу. У красавіку 2022 году падоўжыў пагадненьне з клюбам да канца 2023 году[6].
У сакавіку 2023 году праз забарону Міністэрства спорту і турызму ня быў дапушчаны да чэмпіянату Беларусі і ня браў удзелу ў афіцыйных матчах. У ліпені 2023 году пакінуў БАТЭ[7]. У жніўні стала вядома, што гулец будзе заяўлены ў склад казаскага «Актабе», замяніўшы ў заяўцы расейца Ідрыса Ўмаева[8].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Увосень 2015 году ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 17 студзеня 2016 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21), выйшаўшы на замену на 76-й хвіліне матчу супраць зборнай Кыргызстану на Кубку Садружнасьці ў Санкт-Пецярбургу.
У ліпені 2017 году выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайляндзе. 16 лістапада 2019 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы 2020 году супраць зборнай Нямеччыны (0:4), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Менск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 18 | 1 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 28 | 1 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 30 | 4 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Dmitri Bessmertniy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Dmitriy Bessmertny // FBref (мн.)
- ^ а б https://fcbate.by/team/base/19
- ^ Дмитрий Бессмертный стал игроком БАТЭ (рас.)
- ^ Дмитрий Бессмертный продлил контракт БАТЭ
- ^ Бессмертный продлил контракт с БАТЭ
- ^ Еще один футболист из "черного списка" покинул БАТЭ (рас.) Праверана 2023-07-28 г.
- ^ Бессмертный заявлен за "Актобе" (рас.) Праверана 2023-08-06 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на сайце «Менску» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball