Перайсьці да зьместу

Дзьмітры Гірс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзьмітры Гірс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 чэрвеня 1997(1997-06-11)[1] (27 гадоў)
Рост 180 см
Вага 75 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Віцебск
Нумар 55
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2021 Энэргетык-БДУ 116 (9)
2018 Смалявічы 0 (0)
2019 Мікашэвічы 13 (2)
2022—2023 Слуцак 51 (5)
2024—4 Віцебск 29 (4)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
1 сьнежня 2024.

Дзьмітры Гірс (нарадзіўся 11 чэрвеня 1997 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Віцебска».

Выхаванец менскага РЦАР-БДУ. Дарослую кар’еру пачаў у 2016 годзе ў складзе каманды «Зорка-БДУ» ў Першай лізе, якая на наступны год была перайменаваная ў «Энэргетык-БДУ». У хуткім часе замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У сэзоне 2018 году пачаў часьцей выходзіць на замену.

У жніўні 2018 году быў арандаваны клюбам «Смалявічы», дзе выступаў за дубль. У сакавіку 2019 году быў аддадзены ў арэнду мікашэвіцкаму «Граніту»[2], дзе быў адным з асноўных гульцоў. У ліпені 2019 году вярнуўся ў «Энэргетык-БДУ»[3]. 19 ліпеня 2019 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, калі выйшаў на замену ў другім тайме ў матчы супраць «Слуцка» (0:1). У сэзоне 2020 году замацаваўся ў першай камандзе, чаргуючы выхады ў пачатковым складзе і на замену, а на наступны год пачаў часьцей зьяўляцца ў першай адзінаццатцы.

З пачатку 2022 году трэнаваўся з «Слуцкам» і ў сакавіку падпісаў кантракт з клюбам[4]. Замацаваўся ў пачатковым складзе каманды. У лютым 2023 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[5]. У студзені 2024 году пакінуў «Слуцак»[6] і неўзабаве стаў гульцом «Віцебска»[7].

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Энэргетык-БДУ 2018 Першая ліга 10 0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]