Дзяржаўны польскі тэатар БССР
Выгляд
Дзяржа́ўны по́льскі тэа́тар БССР (па-польску: Państwowy Teatr Polski BSRR) — адзін з двох польскіх тэатраў, што дзейнічалі ў БССР у міжваенны пэрыяд. Створаны ў лістападзе 1939 у Беластоку, у 1940—41 працаваў у Горадні.
Адкрыўся 13 сакавіка 1940 спэктаклем «Каварства і каханьне» Фрыдрыха Шылера. Заснавальнік і мастацкі кіраўнік Аляксандар Вянґерка. Сярод пастановаў: «Мараль пані Дульскай» Ґ. Запольскае, «Пажыцьцёвая рэнта» і «Помста» А. Фрэдры, «Піґмаліён» Б. Шоў, «Аптымістычная траґедыя» У. Вішнеўскага, «Жаніцьба Фіґаро» П. Бамаршэ. У складзе трупы акторы: І. Бароўская, С. Брылінскі, С. Бутрым, Ян Вашчаровіч, М. Ґадлеўскі, С. Зьніч, Г. Касабуцкая, Т. Манкевіч, Б. Міхальская, Е. Сьлівінскі, В. Сташэўскі, А. Шаляўскі і інш.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзяржаўны польскі тэатр БССР // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
- Дзяржаўны польскі тэатр БССР // Тэатральная Беларусь у 2-х тамах: Энцыклапедыя / Пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2002. — Т. 1: А-К. — 565 с. — ISBN 985-11-0255-5 (т. 1), ISBN 978-9851102545