Перайсьці да зьместу

Максім Бурсевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Максім Тарасавіч Бурсевіч
Максім Бурсеівч ў 1926 годзе.
Максім Бурсеівч ў 1926 годзе.
Сактара Цэнтральнага сакратарыяту БСРГ
1926 — 1927
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 9 жніўня 1890
Чамяры Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні, Расейская імпэрыя
Памёр: 3 лістапада 1937
Сандармох, Карэла-Фінская ССР, СССР
Партыя: Беларуская сялянска-работніцкая грамада
Сужэнец: Апалінарыя
Бацька: Тарас
Маці: Марыя
Адукацыя: сярэдняя

Максім Тарасавіч Бурсевіч (псэўданім: Трылісьнік; нар. 9 жніўня 1890, в. Чамяры Слонімскага павета Гарадзенскай губэрні, цяпер Слонімскі раён Гарадзенскай вобласьці — 3 лістапада 1937, Сандармох, Карэла-Фінская ССР, цяпер Мядзьвежагорскі раён, Карэлія, Расея[1] (паводле іншых зьвестак 2.8.1941[2])) — дзеяч беларускага нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, пэдагог, публіцыст[3].

Нарадзіўся ў вёсцы Чамяры Слонімскага павету ў сялянскай сям’і беларусаў Тараса і Марыі. Сям’я была вялікая, шматдзетная (4 браты), таму навуку атрымаць удалося толькі яму і старэйшаму брату Андрэю, якія закончылі Слонімскае двухкляснае вучылішча і настаўніцкую сэмінарыю ў Жыровічах.[4]

Максім Бурсевіч пасьля заканчэньня Жыровіцкай сэмінарыі, а гэта было ў 1910 годзе, паехаў па вопыт да свайго старэйшага брата-настаўніка Андрэя, які працаваў ў вёсцы Нязбодзічы-Дабровая на Беласточчыне, цяпер гэта Сьвіслацкі раён. Гасьцюючы ў брата, Максім выпадкова сустрэў побач зь Нязбодзічамі на хутары Тарасаўка 18-гадовую дзяўчыну Апалінарыю Мацьвееву, якая, ў параўнаньні з Максімам Бурсевічам, які быў родам зь беднай сялянскай сям’і, была даволі багатай дзяўчынай, бо паходзіла зь сям’і праваслаўных сьвятароў Пракаповічаў. Тым ня менш у 1910 годзе яны павянчаліся, і Апалінарыя да канца жыцьця заставалася вернай жонкай і сябрам палітыка Максіма Бурсевіча[5].

З 1911 настаўнічаў на Палесьсі. У 1915—1921 жыў на Украіне (Харкаўшчына). Вярнуўся на Радзіму ў 1921; працаваў настаўнікам на Віленшчыне. У першай палове 1920-х г. двойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі за спробы арганізаваць прыватныя беларускія школы на Навагародчыне і Слонімшчыне[3]. У 1925 увайшоў у актыў Беларускага пасольскага клюба[2]. З 1926 член БСРГ, кіраўнік яе Цэнтральнага сакратарыята[2][3].

Ствараў мясцовыя камітэты БСРГ і арганізоўваў іх працу[2].

Арыштаваны польскімі ўладамі ў лютым 1927[2]. На «працэсе 56-і» ў 1928 прыгавораны да 8 гадоў турмы[2]; у 1929 апэляцыйны суд скараціў кару да 4 гадоў. Пасьля вызваленьня жыў у Вільні. У 1932[2] у выніку абмену палітвязьнямі трапіў у СССР, жыў у Менску[3].

Працаваў у Дзяржпляне БССР і ў Камісыі па вывучэньні Заходняй Беларусі пры АН БССР. Арыштаваны ДПУ БССР 21 жніўня 1933 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Прысуджаны 9 студзеня 1934 да расстрэлу, які быў заменены 10 гадамі зьняволеньня. Пакараньне адбываў на Салаўках і на будаўніцтве Беламорска-Балтыйскага канала[3].

9 кастрычніка 1937 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны на ст. Мядзьведжая Гара (Сандармох) Карэла-Фінскай ССР (цяпер Мядзьвежагорскі раён, Карэлія, Расея)[6][7]. Рэабілітаваны па абодвух прысудах 16 жніўня 1956[3].

  1. ^ Возвращенные имена. Книги памяти России  (рас.)
  2. ^ а б в г д е ё Бурсевич Максим Тарасович. Биографический справочник. Мн. «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки. 1982. том 5. ст. 92. ст. 737
  3. ^ а б в г д е Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  4. ^ Чыгрын С. Яго расстралялі Саветы // Беларускае Радыё Рацыя — racyja.com, 9.8.2015
  5. ^ Чыгрын С. З роду праваслаўных святароў Пракаповічаў // «Ніва» № 03 (2853), 16 студз. 2011.
  6. ^ Остання адреса: Розстріли соловецьких в'язнів з України у 1937–1938 роках: В 2 т. — 2-е вид., доопрац. і доп. — Київ: Сфера, 2003.  (укр.)
  7. ^ Сергей Шевченко. Николай Нарушевич: еще одна тайна "последнего адреса" // Зеркало недели. Украина. — 2014. — № 10. — 21-28 марта.  (рас.)
  • Бергман А. Максім Бурсевіч: (Кароткі біяграфічны нарыс) // Беларускі каляндар — 1981. Беласток, 1981
  • Микула Е. Максим Бурсевич: 'Я — из венка Громады' // Чалавек і закон. 1993, ? 1
  • ЭГБ, т. 2.
  • Остання адреса: Розстріли соловецьких в’язнів з України у 1937–1938 роках: В 2 т. — 2-е вид., доопрац. і доп. — Київ: Сфера, 2003. ISBN 966-7841-40-5 (Т. 1) ISBN 966-7841-68-5  (укр.)