Раман Галоўчанка
Раман Галоўчанка лац. Raman Hałoŭčanka | |
па-расейску: Роман Александрович Головченко | |
Раман Галоўчанка, 2020 год | |
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
4 чэрвеня 2020 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Сяргей Румас |
Старшыня Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Рэспублікі Беларусь | |
18 жніўня 2018 — 4 жніўня 2020 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Румас |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
10 жніўня 1973[1] (51 год) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Рама́н Алякса́ндравіч Гало́ўчанка (нар. 10 жніўня 1973) — прэм’ер-міністар Беларусі з 4 чэрвеня 2020 году[3], экс-амбасадар Беларусі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1996 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін, у 2003 годзе — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. У 2018 годзе быў прызначаны старшынём Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Рэспублікі Беларусь.
На пачатку сваёй кар’еры працаваў у Радзе бясьпекі, з 2002-га па 2005 год быў намесьнікам начальніка аддзелу Генэральнай пракуратуры. У 2005-м з гэтай пасады стаў галоўным дарадцам упраўленьня замежнай палітыкі Адміністрацыі прэзыдэнта.
З 2009-га па 2013-ы займаў пасаду першага намесьніка старшыні Дзяржаўнага вайскова-прамысловага комплексу Беларусі. З 2013-га па 2018-ы быў амбасадарам Беларусі ў ААЭ, Катары, Дзяржаве Кувэйт і Каралеўстве Саудаўская Арабія.
З 4 чэрвеня 2020 году прызначаны прэм’ер-міністрам Беларусі.
У чэрвені 2022 году Галоўчанка трапіў у санкцыйны сьпіс Канады[4].
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раман Галоўчанка жанаты і мае траіх дзяцей.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б https://www.vpk.gov.by/en/about/senior-office/golovchenko-roman-aleksandrovich.html
- ^ а б https://mobsearch.net/news/1572451451
- ^ Лукашэнка прызначыў новым прэм’ерам Рамана Галоўчанку. Хто ён?, Радыё Свабода, 4-06-2020
- ^ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations (анг.) Cabinet of Canada