Сьвінт
Сьвінт лац. Śvint | |
Suint | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Сьвіта, Сьвець, Жвін, Сьвен, Швінта |
Зьвязаныя імёны | Сьвінцейка, Сьвінтэла, Жывінбуд, Сьвінтаўт, Сьвентагал, Швендэр, Сьвінтарог, Сьвідрыгайла Максьвіта |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Сьвінт» |
Сьвінт (Сьвінць, Жвін, Сьвен), Сьвінд, Сьвінта, Сьвіта (Сьвець, Жвіць), Сьвіда — мужчынскае і жаночае імя, а таксама вытворныя ад яго прозьвішчы Швінд (Швінта), Швэнд.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьвінт, Сьвінд, Сьвіта або Сьвіда, пазьней Швінт, Швэнд, Швэнт або Швэн (Suint, Swind, Suitha, Svidha, Schwindt, Schwend, Schwendt, Schwenn[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -сьвінд- (-сьвент-, -сьвіт-) паходзіць ад гоцкага swinþs 'моцны, магутны'[3]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Сьвінцейка (Зьвініка), Сьвінтэла (Сьвітэль, Сьвідэль, Зьвінель), Жывінбуд, Швендэр (Сьвітэр, Свэндар, Швыдэр), Сьвінтаўт (Сьвентальд), Максьвіта. Адзначаліся германскія імёны Suithiko (Schwincke, Schwindtke), Svinthila (Suitila, Suentilo), Switbodo, Schwender (Suither, Schwieder), Switald, Meguswind (Mehsuint).
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Szwinde (Schwinde, Swinde), Szwend (Swend), Swebaldus, Swidgerus[4].
У Прусіі бытавалі імёны Switte (1430 год)[5], Swentike[a] (1301 год)[7], Zwinienne[b] (1283 і 1285 гады)[9], Swegaude[c][7]. У 1656 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Georgius Schwinda, Licca Borussus[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: боярину слонимскому Давиду Ивановичу Свитича (28 красавіка 1508 году)[12]; бояр Слонимского повета: Ивана Свитича а братанича его Андрея Лазоровича (18 лютага 1524 году)[13]; Миколаи Свита[14], Давыдъ Свита конь. Кузма Свита конь[15] (1528 год); людей у-в Остринской волости, у селе, у Кобровичохъ… а Тимоха Свинчича… Свинъчича (10 лістапада 1529 году)[16]; хоружого слонимъского Свиту (2 сакавіка 1542 году)[17]; Ян Светевич (1558—1567 гады)[18]; зъ Швинты[19], Андрей Яновичъ Швинта[20] (1567 год); люди… Яс Жъвиня (10 чэрвеня 1594 году)[21]; Дорота Мачулевна Жвиновна (15 лістапада 1603 году)[22]; пан Юри Жвитевич (14 лістапада 1609 году)[23]; do mnie Siemiona Swidy, podstarosciego Słuckiego (30 чэрвеня 1639 году)[24]; Woyciech Swit (1641 год)[25]; Jan Swyntowicz (20 кастрычніка 1655 году[26], 23 кастрычніка 1655 году[27]); одъ Свинтовъ браци… отъ Кондрата Свинты (верасень 1679 году)[28]; Florianus Svida Lithuanus Sluccensis (1682 год)[29]; отъ Свинты (жнівень 1689 году)[30]; Josephus Swida Lithuanus (1735 год)[31]; dwór Szwinta (1782—1783 гады)[32][d].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мікалай Сьвіта — кернаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Давыд і Кузьма Сьвіты — слонімскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Ян Сьвецевіч — кернаўскі баярын, які ўпамінаецца паміж 1558 і 1567 гадамі
- Андрэй Янавіч Сьвінта — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1567 году
- Ян Сьвінтовіч — літоўскі шляхціч, які падпісаў Кейданскую унію
- Міхал Сьвіда — шляхціч Менскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1765 годзе[36]
- Морыц фон Швінд (1804—1871) — аўстрыйскі маляр і графік
Швінты — прыгонныя зь вёскі Агароднікаў (каля Жупранаў), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[37].
Сьвяневічы (Swianiewicz, Swieniewicz) гербу Кунігліс — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[38].
Сьвіды (Świda) гербу Хацімірскі — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[39].
Швінта (Szwinto) — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[40].
На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Сьвінта, на гістарычнай Случчыне — Сьвідзічы, у гістарычнай Прусіі — Швэнтышкен.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 57.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1381.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 237.
- ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 103.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 355, 1381.
- ^ а б Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 102.
- ^ а б Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1382.
- ^ Dukavičienė I. XIII amžiaus prūsų asmenvardžiai prūsų registre // Acta linguistica Lithuanica. T. 72, 2015. P. 235.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1384.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 550.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 253.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 105.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 70.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 98.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 344.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 27 (1541—1542). — Vilnius, 2016. P. 152.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 131.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 525.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 550.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 359.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 9.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 30. — Вильна, 1904. С. 398.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 18. — Вильна, 1891. С. 335.
- ^ Ординация королевских пущ: в лесничествах бывшего Великого Княжества Литовского. — Вильна, 1871. С. 229.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 299.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 341.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. — Витебск, 1871. С. 64.
- ^ Reklaitis P. Lietuvos studentai Marburge XVII ir XVIII amžiuje // Aidai. Nr. 3, 1978.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 5. — Витебск, 1874. С. 114.
- ^ Album studiosorum Academiae Lugduno Batavae, 1575—1725. — Hagae Comitum, 1875. P. 959.
- ^ Breslaujos dekanato vizitacija 1782—1783 m. Fontes Historiae Lituaniae, vol. VII. — Vilnius, 2008. P. 82.
- ^ Professor Skeat. On the Survival of Anglo-Saxon Names as Modern Surnames // Transactions of the Philological Society, 1907. P. 80.
- ^ Sẽnosios Pasvalio bažnyčios knygos. VII. 1743—1776 metų mirties metrikų knyga. — Savilaida, 2016. P. 34.
- ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 262.
- ^ Яўген Анішчанка, Попис шляхты Минского воеводства 1765 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 24 сьнежня 2017 г.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 253.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 196.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 819.
- ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 2. — Vilnius, 1989. P. 1005.