Windows Vista
Windows Vist | |
Распрацоўнік | |
---|---|
Microsoft | |
Выпускі | |
Сямейства АС | Windows |
Першы выпуск |
30 лістапада 2006 (для карпаратыўных кліентаў) |
Скасаваная | [+/−] |
Мовы | беларуская |
Тып ядра | Гібрыднае ядро |
Стандартны інтэрфэйс | Windows Aero |
Ліцэнзія | Microsoft EULA |
Бягучы стан |
Windows Vista — апэрацыйная сыстэма карпарацыі Microsoft сямейства Windows NT, лінейкі апэрацыйных сыстэмаў, якія выкарыстоўваюцца на карыстальніцкіх пэрсанальных кампутарах. У стадыі распрацоўкі гэта апэрацыйная сыстэма мела кодавую назву «Longhorn».
У лінейцы прадуктаў Windows NT Windows Vista носіць нумар вэрсіі 6.0 (Windows 2000 — 5.0, Windows XP — 5.1, Windows Server 2003 — 5.2). Для абазначэньня «Windows Vista» часам выкарыстоўваюць абрэвіятуру «WinVI», якая аб’ядноўвае назву «Vista» і нумар вэрсіі, запісаны рымскімі лічбамі.
Windows Vista, як і Windows XP, — выключна кліенцкая сыстэма. Microsoft таксама выпусьціла сэрверную вэрсію Windows Vista — Windows Server 2008.
30 лістапада 2006 году Microsoft афіцыйна выпусьціла Windows Vista і Office 2007 для карпаратыўных кліентаў.[2]
Па дадзеных вэб-аналітыкі ад W3Schools, па стане на кастрычнік 2011 году, доля рынка Windows Vista роўная ▼ 5,5%; гэта значэньне дасягала максымуму ў 18,6% у кастрычніку 2009 году[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Напачатку этапе распрацоўкі сыстэма была вядомая пад кодавай назвай Longhorn (назва бару Longhorn Saloon недалёка ад лыжнага курорту Ўістлер у Брытанскай Калумбіі). Назва «Vista» была абвешчана 22 ліпеня 2005 году. Празь некалькі месяцаў Microsoft таксама пераназвалі Windows Longhorn Server у Windows Server 2008. З 8 лістапада 2006 году паўнавартасная вэрсія Windows Vista была даступная для вытворцаў абсталяваньня. Публічны рэліз для карыстальнікаў адбыўся 30 студзеня 2007 году.
Варта заўважыць, што шматлікія функцыі, якія плянаваліся ў Windows Vista, не былі ўведзеныя Microsoft з-за абурэньня карыстальнікаў. Напрыклад, меркавалася, што OpenGL будзе рэалізаваны як надбудова над Direct3D. Гэта прывяло б да сур’ёзнага падзеньня прадукцыйнасьці OpenGL у параўнаньні з Direct3D і да замацаваньня вэрсіі OpenGL. Але непакой не апраўдаўся, падтрымка OpenGL у Windows Vista засталася[4]. Не ўвайшла ў Windows Vista і файлавая сыстэма WinFS — на гэты раз з-за праблем з прадукцыйнасьцю.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Афіцыйны сайт скасаваная агульная падтрымка
- ^ Microsoft Launches Windows Vista and the 2007 Office System to Consumers PressCentre. Microsoft New Zealand (2007-01-30). Праверана 2009-11-09 г. Архіўная копія ад 2011-08-23 г.
- ^ Статыстыка на жнівень, W3schools.
- ^ Windows Vista займела натыўную падтрымку OpenGL.
Microsoft
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Хатняя старонка Windows Vista (рас.)
- Microsoft Windows Vista homepage (анг.)
- Тэхцэнтр Windows Vista
- Даклад пра ключавыя зьмены ў ядры Windows Vista SP1
- Старонка загрузкі пакета абнаўленьняў Windows Vista SP1
- Старонка загрузкі пакета абнаўленьняў Windows Vista SP2
- Сьпіс сумяшчальнасьці дастасункаў Windows Vista для ІТ-спецыялістаў Архіўная копія ад 2011-03-18 г.
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Infuture.ru: Microsoft: «мэханізм кіраваньня ўліковымі запісамі карыстальнікаў (UAC) раздражняе карыстальнікаў»
- CNET Hollywood, Microsoft align on new Windows' (анг.)
- BadVista.org (анг.)
- Technology Review 'Will Windows Upgrade Hand Power To Big Media?'(недаступная спасылка) (анг.)
- PC Stats 'Windows Vista, HDCP and Digital Rights Management' (анг.)
- Yahoo News 'Ten Reasons to Buy Windows Vista (and «five things that will give you pause»)' (анг.)
- Paul Thurrott 'Where Vista Fails' (анг.)
- A Cost Analysis of Windows Vista Content Protection (анг.)
- Windows Vista Content Protection (анг.)
- Як вярнуць грошы за OEM-Windows, 3dnews.ru, 28 верасьня 2009 г
|
Гэта — накід артыкула пра Microsoft Windows. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |