Перайсці да зместу

Суматра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 09:22, 25 лютага 2013, аўтар LaaknorBot (размовы | уклад) (r2.7.3rc2) (робат зьмяніў min:Sumatra на min:Sumatera)
Суматра
індан.: Sumatra[1]
Характарыстыкі
Плошча435 000 км²
Найвышэйшы пункт3 800 м
Насельніцтва101 227 894 чал. (2010)
Шчыльнасць насельніцтва232,71 чал./км²
Размяшчэнне
0°23′44″ пд. ш. 101°46′38″ у. д.HGЯO
Краіна
Суматра (Інданезія)
Суматра
Суматра
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сума́тра (індан.: Sumatra, малайск.: Sumatera) — востраў у заходняй частцы Малайскага архіпелага, у групе Вялікіх Зондскіх астравоў, з прылеглымі малымі астравамі (плошча якіх каля 30 тыс. км²). З'яўляецца шостым па велічыні востравам у свеце. Належыць Інданезіі.

Даўжыня з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход 1700 км. Берагі слаба парэзаная, уздоўж узбярэжжа трапляюцца каралавыя рыфы.

Заходняя частка вострава занята сістэмай гор Барысан (вышыня да 3805 м, вулкан Керынчы), на ўсходзе — забалочаныя раўніны. Горы складзены пераважна з палеазойскіх метамарфічных парод з гранітнымі інтрузіямі, развіты эфузійна-асадкавыя адклады мезазою і кайназою, латэрыты. Радовішчы нафты, прыроднага газу, вугалю, золата, марганцу.

Суматру атачаюць астравы Ментавай, Сімёўлуэ, Ніас, Вех, Бангка–Белітунг, Лінга, Энгана, Рыау і інш.

Клімат экватарыяльны. Сярэднегадавая тэмпература на раўнінах 25—27 °C, ападкаў 1500—3000 мм (у гарах месцамі больш за 6000 мм) за год. Густая рачная сетка. Асноўныя рэкі: Мусі, Хары, Індэрагіры, Кампар. Буйное возера Тоба.

Пад лесам каля 70 % тэрыторыі. На раўнінах шмат'ярусныя трапічныя лясы, уздоўж узбярэжжа — мангравыя зараснікі, у гарах — лясы з вечназялёнага дубу, каштану, зараснікі лаўру, буку, хвойных і іншых парод. У фаўне трапляюцца двухрогі насарог, індыйскі слон, малайскі мядзведзь, арангутанг, гібон, чапрачны тапір і інш. Створаны нацыянальны парк Гунунг-Лёсер, запаведнікі.

Насельніцтва больш за 40 млн. чал. Плантацыі рысу, каўчуканосаў, какосавых пальмаў, кавы. Асноўныя гарады: Палембанг, Паданг, Медан.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 265. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі

  1. https://kbbi.kemdikbud.go.id/entri/sumatra Праверана 12 верасня 2022.