Перайсці да зместу

Трапезундская імперыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 01:08, 3 сакавіка 2013, аўтар LaaknorBot (размовы | уклад) (r2.7.3rc2) (робат зьмяніў no:Trapezunt на no:Trebizond-riket)
Гістарычная дзяржава
Трапезундская імперыя
Βασίλειον τῆς Τραπεζοῦντος
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Трапезундская імперыя (справа ў цэнтры) і інш. суседзі Візантыі ў 1265 (William R. Shepherd, Historical Atlas, 1911)
Трапезундская імперыя (справа ў цэнтры) і інш. суседзі Візантыі ў 1265 (William R. Shepherd, Historical Atlas, 1911)
1204 — 15 жніўня 1461

Сталіца Трапезунд
Мова(ы) грэчаская
Афіцыйная мова грэчаская мова
Рэлігія Грэчаскае праваслаўе і Праваслаўная Царква
Форма кіравання Манархія
Пераемнасць
Візантыйская імперыя
Асманская імперыя >
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Трапезундская імперыя — дзяржава (12041461) на паўночным усходзе Малой Азіі, са сталіцай у горадзе Трапезунд.

Трапезундская імперыя была створаная пасля захопу Канстанцінопаля крыжакамі — удзельнікамі 4-га крыжовага паходу, пры распадзе Візантыйскай імперыі. У красавіку 1204 года ўнукі візантыйскага імператара Андроніка I Аляксей і Давыд Камніны, з дапамогай войскаў грузінскай царыцы Тамары — сваёй цёткі па кудзелі, занялі Трапезунд, а затым прыбярэжныя раёны з гарадамі: Сіноп, Амастрыда, Іраклія.

Імператарам быў абвешчаны Аляксей (1204—1222); рэальна яму была падуладная ўсходняя частка імперыі з Трапезундам, а заходняя частка нахадзілася пад уладай Давыда. Імператары сталі звацца Вялікімі Камнінамі. У 1214 Трапезундская імперыя страціла Іраклію і Амастрыду, заваяваныя Нікейскай імперыяй, і Сіноп, захоплены сельджукамі. Пад уладай Трапезундскай імперыі засталася вузкая прыбярэжная паласа ў межах візантыйскай фемы Халдыя, адрэзанай ад астатняй грэчаскай тэрыторыі; засялялі яе грэкі, грузіны і армяне. Адміністрацыйна імперыя першапачаткова дзялілася на тры банды (ваенныя акругі): Трапезунд, Мацука і Гемора на чале з дуксамі або «кефаламі» (главамі, кіраўнікамі). У 14 ст. было ўжо сем банд за кошт драбнення ранейшых акруг: Трыкомія, Трапезунд, Мацука, Палеамацука, Гемора, Сірмена, Рызеон і асобная фема Вялікая Лазія. Асноўнымі гарадамі-крэпасцямі імперыі апроч сталіцы былі: Керасунт, Трыпалі, Ясоній, Месахалдыя і Лімніі.

Трапезундская імперыя падтрымлівала саюз з Грузіяй. Нікейская імперыя, а затым і адноўленая Візантыйская імперыі ніколі не прызнавалі за Вялікімі Камнінамі тытула імператара, у афіцыйных візантыйскіх дакументах яны пісаліся «уладарамі» або «архонтамі». Эканоміка імперыі засноўвалася на вінаградарстве, хлебаробстве і пасрэдніцкім гандле з Паўночным Прычарнамор'ем, Каўказам, Месапатаміяй, Сярэднім Усходам. З серабра, якое здабывалі з радовішчаў на тэрыторыі імперыі, чаканіліся трапезундскія манеты — аспры. Феадалы валодалі значнай самастойнасцю: дынаты вяршылі суд над залежнымі сялянамі (парыкамі), карысталіся правам мёртвага рукі, набіралі з сваіх людзей дружыны. У 1244 Трапезундская імперыя стала данніцай манголаў, у пачатку 14 ст. вяла барацьбу з цюркамі Ак-Каюнлу. У 1456 Трапезундскую імперыю абклалі данінай туркі-асманы, у 1461 Трапезундская імперыя была заваяваная султанам Мехметам II, які ператварыў яе ў правінцыю Асманскай імперыі.

Літаратура

  • Карпов С. П. Образование Трапезундской империи (1204—1215) // ВВ. 2001. Т. 60;
  • Панарет М. Трапезундская хроника / Подг. А. Хаханова // Труды по востоковедению Лазаревского ин-та вост. языков. Вып. 23. — М., 1905;
  • Шукуров Р. «Новый Манцикерт» императора Феодора I Ласкариса // Византия между Востоком и Западом: Опыт ист. характеристики. СПб., 1999;
  • Византийский словарь: в 2 т. / Общ. ред. К. А. Филатов. — СПб.: Амфора: РХГА: Издательство Олега Абышко, 2011.