Перайсці да зместу

Сіфон (спелеалогія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 00:51, 16 снежня 2024, аўтар SimondR (размовы | уклад) (Новая старонка: «{{Значэнні|Сіфон}} thumb|Поўнасцю затоплены сіфон. thumb|Напаўзатоплены сіфон. У спелеалогіі, '''сіфон''' (ад {{lang-grc|σίφων}} «трубка») — пячорны скразны праход, часткова або цалкам затоплены Падземныя...»)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Поўнасцю затоплены сіфон.
Напаўзатоплены сіфон.

У спелеалогіі, сіфон (ад стар.-грэч.: σίφων «трубка») — пячорны скразны праход, часткова або цалкам затоплены падземнымі водамі[1]. Сіфон можа быць статычным (стаячым), без прытоку ці сцёку вод, або актыўным (цякучым), са сталай плынню. Статычныя сіфоны таксама могуць быць злучаныя з актыўнымі падземнымі рэчышчамі. Даўжыня сіфонаў можа складаць ад некалькіх метраў да некалькіх кіламетраў.

Самы працяглы ў свеце сіфон — падводная пячора Окс-Бель-Ха (паўвостраў Юкатан, Мексіка), агульнай працягласцю 182 км даследаваных хадоў[2].

Спосабы даследавання

Від на сіфон Кунгурскай пячоры (Пермскі край).
Сіфон у пячоры Agen Allwedd (Уэльс).

Плаванне

Кароткія сіфоны можна пераадолець, праплыўшы пад вадой на адным дыханні (напрыклад, Сіфон-1 у пячоры Свілдонс-Хоўл[en]). Падобнае магчыма толькі ў тым выпадку, калі вядома, што сіфон кароткі і не ўяўляе тэхнічных цяжкасцяў (напрыклад, вузкі ці заблытаны праход). Даўжэйшыя і тэхнічна складаныя сіфоны можна пераадолець толькі з дапамогай пячорнага дайвінга са рыштункам (як пры даследаванні сіфонаў пячоры Крубера).

Асушэнне

Пры неабходнасці сіфон можна асушыць з дапамогай вёдраў, помпаў або прылад-сіфонаў. Для адпампоўвання вады неабходна, каб прыток вады ў сіфон быў менш за хуткасць яе адпампоўкі, а таксама наяўнасць падыходнага месца для збору адпампаванай вады. Верхавыя сіфоны паспяхова асушваліся з дапамогай шлангаў, як, напрыклад, у Дэрсіёскай карставай лейкі[en] (Аркадыя) падчас даследаванняў у 2005 годзе. Вада перанакіроўвалася глыбей у правал, і асушаныя сіфоны адкрывалі за сабою недаследаваныя праходы. Падчас выратавальнай аперацыі з сіфона ў пячоры Сархос (Крыт) у 2002 годзе вада была закачана ўверх за плаціну, пабудаваную за некалькі метраў над затопленым праходам.

Таксама магчыма выкарыстанне выбуховых рэчываў або іншае сілавое ўздзеянне для асушвання сіфонаў, але экалагічная шкода далікатнаму асяроддзю пячор звычайна выключае выкарыстанне такіх метадаў.

Гл. таксама

Крыніцы

  1. Culver, David C.; Pipan, Tanja; White, William B., рэд-ры (10 траўня 2019). Encyclopedia of Caves. Elsevier Science. ISBN 9780128141250. Праверана 18 красавіка 2023.
  2. World longest underwater caves. Compiled by: Bob Gulden(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2011. Праверана 11 красавіка 2014.

Спасылкі

  • European Cave Rescue Association — міжнародная служба выратавання па пячорах Еўропы.
  • National Cave Rescue Commission — арганізацыя спелеалагічнай асветы і служба выратавання па пячорах ЗША.
  • Sump Rescue — сайт, прысвечаны выратавальным аперацыям па пячорных сіфонах.