Казданга
Выгляд
Казданга
| ||||||||||
Ка́зданга (лат.: Kazdanga) — населены пункт у Паўднёвакурзэмскім краі Латвіі. Адміністрацыйны цэнтр Каздангскай воласці. Знаходзіцца на рацэ Алокстэ ля рэгіянальнай аўтадарогі P117 (Скрунда — Айзпутэ). За 60 км ад горада Ліепая.
Інфраструктура
Валасная адміністрацыя, пачатковая школа, дом культуры, бібліятэка, пошта, урач, аптэка, крама.
Памятныя мясціны
Комплекс маёнтка Казданга — нацыянальны архітэктурны помнік.