Разліў нафты ў Керчанскім праліве (2024)
Разліў нафты ў Керчанскім праліве адбыўся раніцай 15 снежня 2024 года з-за крушэння двух танкераў «Волганафта-212» і «Волганафта-239» пад сцягам Расіі, якія трапілі ў шторм.
«Волганафта-212», якая перавозіла каля 4300 т мазуту, раскалоўся напалову і затануў, што прывяло да разліву нафты і гібелі аднаго члена экіпажа. «Волганафта-239» атрымала пашкоджанні, у выніку чаго судна пачало дрэйфаваць на працягу некалькіх гадзін, пакуль не села на мель каля порта Тамань Краснадарскага краю. Абодва танкеры належаць кампаніі «Волгатанкер» з Самары, якая займаецца перавозкай нафтапрадуктаў па ўнутраных водных шляхах Расіі і ўздоўж узбярэжжа Чорнага мора[1].
Інцыдэнт
Рана раніцай 15 снежня 2024 года[2], два нафтавыя танкеры пад расійскім сцягам трапілі ў шторм у Керчанскім праліве[3]. Па словах расійскіх афіцыйных асоб у Крыме, шторм дасягаў 7 балаў па шкале Бофарта, хуткасць ветру дасягала 32—38 міль у гадзіну[4]. У момант інцыдэнту на борце «Валганафты-212» было 13 чалавек[3][5], а «Волганафты-239» — 14 чалавек[6]. «Валганафта-212» перавозіла каля 4300 тон мазуту, нізкагатунковага цяжкага паліва, якое выкарыстоўваецца ў розных мэтах на тэрыторыі постсавецкіх краін і ў Іране[3][7], у той час як «Валганафта-239» перавозіла неўказаную колькасць мазуту[6][3]. Абодва судны, як паведамляецца, знаходзіліся ў пяці мілях ад берага[4].
«Волганафта-212» раскалолася напалову пасля таго, як яе стукнула вялікая хваля[3]. Яе насавая частка затанула, адбыўся разліў нафты, у выніку інцыдэнту адзін член экіпажа загінуў[6][5]. У той жа час была пашкоджана і «Волганафта-239», якая пачала дрэйфаваць на працягу некалькіх гадзін[3][8], пакуль не села на мель прыкладна ў 80 метрах ад берага недалёка ад порта Тамань (Краснадарскі край)[4][1].
З Керчы былі адпраўлены два выратавальныя буксіры, а для аказання дапамогі былі задзейнічаны два верталёты Мі-8 і больш за 50 чалавек[6][9]. Працы па выратаванню былі ўскладнены цемрай і штормам[10]. 8 членаў экіпажа прыйшлося выцягваць з вады[5], 11 членаў экіпажа былі шпіталізаваны, двое з іх лячыліся ад пераахаладжэння[6][1]. Намаганні па выратаванні экіпажа «Волганафта-239» былі часова прыпынены з-за неспрыяльных умоў надвор’я.
Наступствы
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пасля нарады з міністрамі па надзвычайных сітуацыях і прыродных рэсурсах і экалогіі даручыў ураду стварыць групу па каардынацыі выратавальных работ і ліквідацыі наступстваў разліву нафты[6]. Ён таксама прызначыў віцэ-прэм’ера Віталя Савельева кіраўніком аператыўнай групы па ліквідацыі ўрону навакольнаму асяроддзю[4]. Для ліквідацыі наступстваў для навакольнага асяроддзя былі накіраваныя брыгады Марской выратавальнай службы і МНС[4].
Былі ўзбуджаны асобныя крымінальныя справы па кожным судне[6]: парушэнні правілаў бяспекі на моры і аб забойстве па неасцярожнасці[6][10].
Дырэктар украінскага офіса Greenpeace параўнала інцыдэнт з разлівам у лістападзе 2007 года, які негатыўна паўплываў на біяразнастайнасць і марское жыццё ў гэтым раёне на працягу многіх гадоў, і што «мы можам чакаць аналагічнага ўздзеяння»[11].
Крыніцы
- ↑ а б в Papachristou, Harry. Russian coastal tanker sinks in Kerch Strait, killing seafarer and causing oil spill (англ.). TradeWinds (15 снежня 2024). Праверана 15 December 2024.
- ↑ Storm Causes Catastrophic Damage To Russian Oil Tankers (англ.). The Pinnacle Gazette (15 снежня 2024). Праверана 15 December 2024.
- ↑ а б в г д е Harding, Luke (15 December 2024). "Two Russian tankers sink in Black Sea spilling 4,300 tonnes of oil". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 15 December 2024.
- ↑ а б в г д Two Russian tankers wreck in Kerch Strait storm, killing one sailor and risking ‘one of largest environmental disasters’ ever in Black Sea (англ.). Meduza (15 снежня 2024). Праверана 15 December 2024.
- ↑ а б в Bellamy, Daniel. Two Russian oil tankers badly damaged in storm in Kerch strait . Euronews (15 снежня 2024). Праверана 15 December 2024.
- ↑ а б в г д е ё ж Russian tanker splits in storm, spilling oil into Kerch Strait . Reuters (15 снежня 2024). Праверана 15 December 2024.
- ↑ 2 Russian oil tankers sink in storm, cause spill in Kerch Strait (грэч.). Meteo24 News (15 снежня 2024). Праверана 15 December 2024.
- ↑ Cone, Allen. 2 Russian oil tankers sink in storm, cause spill in Kerch Strait (англ.). UPI (15 снежня 2024). Праверана 15 December 2024.
- ↑ Two Russian Oil Tankers Sinking in Black Sea's Kerch Strait (англ.). The Moscow Times (15 снежня 2024). Праверана 15 December 2024.
- ↑ а б Two Tanker Incidents Near Kerch Strait Raise Alarms (англ.). The Pinnacle Gazette (15 снежня 2024). Праверана 15 December 2024.
- ↑ Minelle, Bethany. Black Sea: At least one person dead after severely damaged Russian tankers cause oil spill (англ.). Sky News (15 снежня 2024). Праверана 15 December 2024.