Міхаіл Гурамавіч Кавелашвілі
Міхаіл Гурамавіч Кавелашвілі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
груз. მიხეილ ყაველაშვილი | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Саламэ Зурабішвілі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
22 ліпеня 1971[1][2][…] (53 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаіл Гурамавіч Кавелашвілі (груз. მიხეილ გურამის ძე ყაველაშვილი; нар. 22 ліпеня 1971[1][2][…], Bolnisi[d][3]) — савецкі і грузінскі футбаліст і палітычны дзеяч. Абраны прэзідэнт Грузіі з 14 снежня 2024 года.
Спартыўная кар’ера
Клубная
Пачаў гуляць у Тбіліскім «Лакаматыве«», затым перайшоў у «Дынама», у складзе якога стаў шасціразовым чэмпіёнам Грузіі (1990—1995)[4]. У 1995 годзе перайшоў у уладзікаўказскі клуб «Спартак-Аланія», з якім таксама заваяваў чэмпіёнства.
У 1996 годзе перайшоў у «Манчэстэр Сіці». Пасля вылету клуба з Прэм’ер-лігі Кавелашвілі быў аддадзены ў арэнду ў Швейцарскі «Грасхопер», бо згуляў недастаткова гульняў у Прэм’ер-лізе для атрымання дазволу гуляць у першым дывізіёне. Наступныя дзесяць гадоў гуляў за розныя клубы Швейцарыі. У другой палове 2004 года быў аддадзены на паўгода ў арэнду ў «Аланію»[5].
У зборнай
За зборную Грузіі згуляў 46 матчаў, забіў 9 мячоў, па іншых дадзеных — 45 (8)[6].
Палітычная кар’ера
У 2016 годзе быў абраны ў парламент Грузіі ад кіруючай партыі «Грузінская мара». У 2024 годзе быў вылучаны сваёй партыяй на пасаду прэзідэнта Грузіі[7].
14 снежня 2024 года абраны прэзідэнтам Грузіі[8]. 29 снежня 2024 года будзе прыведзены да прысягі.
Спартыўныя дасягненні
Камандныя
- Шасціразовы чэмпіён Грузіі (1990—1995)
- Чэмпіён Расіі (1995)
- Чэмпіён Швейцарыі (1998)
Асабістыя
- Увайшоў у Спіс 33 лепшых футбалістаў чэмпіянату Расіі пад першым нумарам (нападаючы, 1995)[9].
Прыватнае жыццё
Жанаты з Тамарай Баграціёні (нар. 1971). У пары трое сумесных дзяцей: Марыям (нар. 1996), Гурам (нар. 2001) і Элізабэт (нар. 2013), а таксама сын Тамары Баграціёні ад першага шлюбу Георгій (нар. 1989)[10].
Крыніцы
- ↑ а б Mikhail Kavelashvili // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Mikheil Kavelashvili // FBref
- ↑ а б საქართველოს ბიოგრაფიული ლექსიკონი — 2001.
- ↑ Georgia — Championship Winning Teams . Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2013. Праверана 27 сакавіка 2009.
- ↑ Михаил Кавелашвили: Золотой 95-й иногда снится . Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 11 снежня 2012.
- ↑ Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- ↑ GD Picks Former Football Player Mikheil Kavelashvili as Presidential Candidate (англ.) . Civil Georgia (27 лістапада 2024). Праверана 27 лістапада 2024.
- ↑ Бывший игрок владикавказской «Алании» стал президентом Грузии (руск.). РБК (14 снежня 2024). Праверана 14 снежня 2024.
- ↑ Лучшие игроки российской лиги 1995 года (руск.). sports.ru.
- ↑ РБК.
Каментар
Спасылкі
- Прэзідэнты Грузіі
- Нарадзіліся 22 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1971 годзе
- Нарадзіліся ў Грузіі
- Асобы
- Ігракі ФК Базель
- Ігракі ФК Аарау
- Ігракі ФК Сьён
- Ігракі ФК Люцэрн
- Ігракі ФК Цюрых
- Ігракі ФК Грасхопер
- Ігракі ФК Манчэстэр Сіці
- Ігракі ФК Аланія Уладзікаўказ
- Ігракі ФК Дынама Тбілісі
- Ігракі ФК Лакаматыў Тбілісі
- Ігракі зборнай Грузіі па футболе
- Футбалісты Грузіі
- Футбалісты СССР
- Палітыкі Грузіі
- Палітыкі паводле алфавіта