Халакост у Рэчыцкім раёне
За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Рэчыцкага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1].
Масавыя забойствы адбываліся ў Рэчыцы[2], Васілевічах[2][3], вёсках Горваль (33 чалавекі 7 верасня 1941 года)[2][4], Дуброва[2], Крынкі[2], Холмеч (каля 60 чалавек)[2][4] і іншых месцах.
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна адно гета — у Рэчыцы, дзе да другой паловы снежня 1941 года замучылі і забілі каля 3500 чалавек[5].
У Рэчыцкім раёне 7 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд Вашым» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Анішчанка Вольга, Багданава Алена, Залатухіна Фядора, Сопат Сцяпан і Аляксандра, Белы Філіп, Белая Юліяна.
Тры помнікі забітым яўрэям устаноўлены ў Рэчыцы[6].
Крыніцы
- ↑ А. Каганович. Евреи Речицы в годы немецкой оккупации, 1941—1943 гг. Архіўная копія ад 10 верасня 2011 на Wayback Machine
- ↑ а б в г д е «Памяць. Рэчыцкi раён. Кнiга 1» 1998. Памылка шаблона sfn: няма якара: CITEREF«Памяць._Рэчыцкi_раён._Кнiга_1»1998 (даведка)
- ↑ Холокост на территории СССР 2011. Памылка шаблона sfn: няма якара: CITEREFХолокост_на_территории_СССР2011 (даведка)
- ↑ а б Свидетельствуют палачи 2010. Памылка шаблона sfn: няма якара: CITEREFСвидетельствуют_палачи2010 (даведка)
- ↑ Справочник о местах принудительного содержания 2001. Памылка шаблона sfn: няма якара: CITEREFСправочник_о_местах_принудительного_содержания2001 (даведка)
- ↑ Речица // Электронная еврейская энциклопедия — eleven.co.il