Перайсці да зместу

Маньчжоу-го

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
Гістарычная дзяржава
滿洲國
Маньчжоу-го / Mǎnzhōuguó
Дзяржава Маньчжурыя
(1932–1934)
大滿洲帝國
Даманьчжоу-дзіго / Dà Mǎnzhōu Dìguó
Вялікая Маньчжурская Імперыя
(1934–1945)
кіт.: 满洲国
кіт.: 滿洲國
Герб Маньчжоу-го Сцяг Маньчжоу-го
Герб Маньчжоу-го Сцяг Маньчжоу-го
Гімн:
Дзяржаўны гімн Маньчжоу-го
(1933—1942)

(1942—1945)
Маньчжоу-го выдзелена чырвоным. Японская імперыя - ружовым.
Маньчжоу-го выдзелена чырвоным. Японская імперыя - ружовым.
< 
 >

Сталіца Сіньцзін
Найбуйнейшыя гарады Сіньцзін, Фэньцянь, Маньчжоўлі, Харбін, Чэндэ
Мова(ы)
Афіцыйная мова кітайская мова, японская мова і Маньчжурская мова
Рэлігія канфуцыянства, будызм і сінтаізм
Грашовая адзінка Юань Маньчжоу-го
Плошча 984,195 км²
Насельніцтва кітайцы, японцы, карэйцы, маньчжуры, рускія
Форма кіравання аднапартыйная сістэма, дуалістычная манархія[d] і канстытуцыйная манархія
Дынастыя Айсін Гёра
Кіраўнікі дзяржавы
Вярхоўны кіраўнік
 • 1932—1934 Пу І
Імператар
 • 1934—1945 Пу І
Прэм’ер-міністр
 • 1932—1935 Чжэн Сяасюй
 • 1935—1945 Чжан Цзінхуэй
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маньчжоу-го, да 1934 года Маньчжурская дзяржава, пасля 1934 года — Вялікая Маньчжурская імперыя — марыянеткавая дзяржава на тэрыторыі кітайскага рэгіёну Маньчжурыя, створаная Японскай імперыяй у 1932 годзе. Першапачаткова была рэспублікай, а з 1934 года стала канстытуцыйнай манархіяй. Не мела міжнароднага прызнання. Фармальна лічылася незалежнай дзяржавай, але дэ-факта была пад японскім кіраваннем.

Маньчжоу-го з’явілася ў выніку Мукдэнскага інцыдэнту, калі японская Квантунская армія ўзяла штурмам крэпасць Мукдэн і захапіла рэгіён, устанавіўшы сваю ваенную адміністрацыю. Праз год афіцыйным кіраўніком дзяржавы (спачатку рэгентам) стаў Пу І, апошні імператар з дынастыі Цын.

Маньчжоу-го спыніла існаванне падчас савецкага ўварвання ў Маньчжурыю ў жніўні 1945 года. Чырвоная армія ў канцы вайны з Японіяй перадала тэрыторыю кітайскім камуністам, у 1949 годзе Маньчжурыя ўвайшла ў склад КНР.

Сталіца дзяржавы — Сіньцзін (цяпер — Чанчунь).

Перадумовы

У XVII стагоддзі плямёны маньчжураў, захапіўшы Кітай, утварылі Імперыю Цын.

У другой палове XIX стагоддзя Імперыя Цын трапіла ў заняпад, што звязана з яе палітыкай ізаляцыянізму. Паслаблены Кітай стаў аб’ектам інтарэсаў іншых вялікіх дзяржаў, у першую чаргу — Японскай і Расійскай імперый, якія сталі весці саперніцтва за ўплыў на тэрыторыі Кітая. У 1860 годзе Расія і Імперыя Цын падпісалі Пекінскі трактат, які зацвярджаў мяжу паміж гэтымі дзяржавамі — Маньчжурыя была падзелена па рацэ Амур (тэрыторыя, якую атрымала Расія, у Кітаі называлі Знешняй Маньчжурыяй). Далейшае паслабленне Цынскай дзяржавы прывяло да росту ўплыву Расійскай імперыі ўжо ў самой Маньчжурыі — была пабудавана Кітайска-Усходняя чыгунка, для сувязі з Порт-Артурам і Уладзівастокам. Яна праходзіла праз адзін з найважнейшых гарадоў Маньчжурыі — Харбін. У далейшым расійскае кіраўніцтва разглядала праект «Жаўтаросія» — па каланізацыі рускімі паўночнай часткі Кітая, асновай якога і паслужыла б тэрыторыя вакол чыгункі.

Супрацьстаянне дзвюх дзяржаў за ўплыў у рэгіёне прывяло да руска-японскай вайны 1904—1905 гадоў, якую Расія прайграла. Расійскае ўладарства над Маньчжурыяй замянілася на японскае.

Гісторыя

У 1911 годзе адбылася антыманархічная Сіньхайская рэвалюцыя, у выніку якой Цынская імперыя была ліквідавана, а Кітай быў абвешчаны рэспублікай. Шасцігадовы імператар Пу І перастаў быць афіцыйным кіраўніком дзяржавы, але за ім захавалі тытул і права жыць у Забароненым горадзе. Калі маладому імператару споўнілася 18 гадоў, яго выгналі з Забароненага горада і пазбавілі ўсіх тытулаў. Пу І пасяліўся ў японскай канцэсіі ў Цяньцзіне. З гэтага часу Японія будзе мець вялікі ўплыў на выгнанага імператара.

Да 1930 года камандаванне Квантунскай арміі, якая ахоўвала японскую частку Кітайска-Усходняй чыгункі, складае план поўнага захопу Маньчжурыі. У ноч з 18 на 19 верасня 1931 года японскія жаўнеры ўзарвалі ўчастак чыгункі, выдаўшы гэта за правакацыю з боку кітайцаў. Японцы пачалі абстрэл і штурм кітайскіх крэпасцей Бэйдаін і Мукдэн. Урад Чана Кайшы не мог дапамагчы сваім войскам у Маньчжурыі, і ім даводзілася адступаць. У выніку, Маньчжурыя цалкам акупавана японскімі войскамі.

Імператар Пу І ў форме галоўнакамандуючага арміі Маньчжоу-го

1 сакавіка 1932 года абвешчана Маньчжурская дзяржава. Каб апраўдаць стварэнне гэтай дзяржавы, японцы запрасілі Пу І стаць яе кіраўніком. У 1934 годзе Пу І абвешчаны імператарам, а Маньчжоу-го атрымала афіцыйную назву Вялікая Маньчжурская імперыя.

Праз японскія інвестыцыі ў Маньчжоу-го праведзена індустрыялізацыя, у краіне сталі здабываць прыродныя рэсурсы.

У 1939 годзе войскі Маньчжоу-го прымалі ўдзел у баявых сутыкненнях супраць савецка-мангольскіх сіл на Халхін-голе.

У жніўні 1945 года Чырвоная Армія абвясціла вайну Японіі і пачала наступленне на тэрыторыю Маньчжоу-го.

18 жніўня імператар Пу І адрокся ад стальца, дзяржава Маньчжоу-го спыніла існаванне.

Пу І спрабаваў збегчы ў Японію, каб здацца амерыканскім войскам, але, калі рыхтаваўся да адлёту, савецкія дэсантнікі захапілі аэрапорт і ўзялі імператара ў палон.

Міжнародны статус

У 1932 годзе Ліга нацый стварыла спецыяльную камісію пад кіраўніцтвам Віктара Бульвера-Літана, якую адправілі ў Маньчжурыю для вызначэння абставін Мукдэнскага інцыдэнту. У выніковай справаздачы камісіі было зафіксавана, што ўсе японскія дзеянні былі спланаванай агрэсіяй, а Маньчжурыя прызнавалася тэрыторыяй Кітая. Да таго ж японская заява, што Кітай — дэзарганізаваная дзяржава, не была прызнана. У дакладзе таксама адзначалася, што дзяржава Маньчжоу-го створана па волі Японіі, але без волі народа, які жыве на гэтай тэрыторыі. Японія прызнавалася парушальніцай міжнародных дамоў і Статута Лігі нацый.

Краіны, якія прызналі Маньчжоу-го: Аранжавым — Японія, жоўтым — яе хаўруснікі, зялёным — астатнія краіны.

Маньчжоу-го адразу прызнана Японіяй, у далейшым — яе хаўруснікамі (у тым ліку праяпонскім урадам Кітая). З еўрапейскіх краін яе прызналі Германія і яе хаўруснікі, а таксама СССР. Акрамя гэтага, Маньчжоу-го прызналі Сальвадор і Дамініканская Рэспубліка.

Адміністрацыйны падзел

Правінцыі Маньчжоу-го на 1939 год.

За кароткі час існавання (1932—1945) у Маньчжоу-го часта праводзілі адміністрацыйныя рэформы. Ніжэй — табліца рэгіёнаў, якія існавалі ў розныя гады:

Год
1932 1934 1937 1939 1941 1943
Лунцзян
龍江省
Хэйхэ
黒河省
Хэйхэ
黒河省
Хэйхэ
黒河省
Хэйхэ
黒河省
Хэйхэ
黒河省
Саньцзян
三江省
Саньцзян
三江省
Саньцзян
三江省
Саньцзян
三江省
Саньцзян
三江省
Лунцзян
龍江省
Лунцзян
龍江省
Лунцзян
龍江省
Лунцзян
龍江省
Лунцзян
龍江省
Бэянь
北安省
Бэянь
北安省
Бэянь
北安省
Цзылінь
吉林省
Біньцзян
濱江省
Біньцзян
濱江省
Біньцзян
濱江省
Біньцзян
濱江省
Біньцзян
濱江省
Муданьцзян
牡丹江省
Муданьцзян
牡丹江省
Муданьцзян
牡丹江省
Аб’яднаны
Дунмань
東満総省
Дунань
東安省
Дунань
東安省
Цзяньдао
間島省
Цзяньдао
間島省
Цзяньдао
間島省
Цзяньдао
間島省
Цзылінь
吉林省
Цзылінь
吉林省
Цзылінь
吉林省
Цзылінь
吉林省
Цзылінь
吉林省
Фэнцянь
奉天省
Аньдун
安東省
Аньдун
安東省
Аньдун
安東省
Аньдун
安東省
Аньдун
安東省
Тунхуа
通化省
Тунхуа
通化省
Тунхуа
通化省
Фэнцянь
奉天省
Фэнцянь
奉天省
Фэнцянь
奉天省
Фэнцянь
奉天省
Фэнцянь
奉天省
Сыпін
四平省
Сыпін
四平省
Цзыньчжоу
錦州省
Цзыньчжоу
錦州省
Цзыньчжоу
錦州省
Цзыньчжоу
錦州省
Цзыньчжоу
錦州省
Сінань
興安省
Сінань
興安省
Сінань
興安省
Паўночны Сінань
興安北省
Паўночны Сінань
興安北省
Аб’яднаны
Сінань
興安総省
Усходні Сінань
興安東省
Усходні Сінань
興安東省
Паўднёвы Сінань
興安南省
Паўднёвы Сінань
興安南省
Заходні Сінань
興安西省
Заходні Сінань
興安西省
- Жэхэ
熱河省
Жэхэ
熱河省
Жэхэ
熱河省
Жэхэ
熱河省
Жэхэ
熱河省
Сіньцзін
新京特別市
Сіньцзін
新京特別市
Сіньцзін
新京特別市
Сіньцзін
新京特別市
Сіньцзін
新京特別市
Сіньцзін
新京特別市

Палітыка

Звычайна гісторыкі разглядаюць Маньчжоу-го як марыянетачную дзяржаву Японскай імперыі, абгрунтоўваючы гэта моцнай вайсковай прысутнасцю і строгім кантролем за ўрадам дзяржавы. У кітайскай гістарыяграфіі яе звычайна называюць «Вэй Маньчжоу-го» (Фальшывая Маньчжурская дзяржава).

З 1934 года Маньчжоу-го абвяшчалася манархіяй. Імператар кіраваў краінай, абапіраючыся на Дзяржаўны Савет (кіт. 國務院) — фактычна, урад, у які ўваходзілі міністры, кожны з якіх меў намесніка, пастаўленага Японіяй. Галоўнакамандуючы Квантунскай арміяй таксама быў і паслом Японіі ў дзяржаве. Ён меў права вета на ўсе рашэнні імператара Маньчжоу-го, а таксама ўдзельнічаў у прызначэнні японскіх намеснікаў міністраў у Дзяржаўным савеце.

Таксама існаваў Заканадаўчы савет, роля якога зводзілася да фармальнага ўхвалення пастаноў Дзяржсавета.

У Маньчжоу-го была адзіная дазволеная палітычная партыя, якая падпарадкоўвалася ўраду — Таварыства згоды Маньчжоу-го (кіт. 滿洲國協和會, у англамоўных крыніцах Concordia Association). Акрамя яе арганізаваць палітычныя арганізацыі было дазволена толькі некаторым эмігранцкім групам, напрыклад, рускім (Расійская фашысцкая партыя).

Пошта і паштовыя маркі

Першыя маркі «Паштовай службы Маньчжурскай дзяржавы» выйшлі 28 чэрвеня 1932 года. Яны мелі розны намінал і маглі быць з двума тыпамі малюнкаў — з пагадай у Ляаяне і з партрэтам імператара Пу І.

З 1934 года, у сувязі са зменай назвы дзяржавы, новы выпуск марак выйшаў з надпісам «Паштовая служба Маньчжурскай імперыі».

З 1935 года выпускаліся маркі з малюнкам герба Маньчжоу-го. З 1937 года да ліквідацыі дзяржавы ў 1945 годзе выходзілі памятныя маркі ў гонар прыняцця новых законаў, гадавіны стварэння Маньчжоу-го, і ў гонар Японіі (напрыклад, да 2600-годдзя японскай дзяржавы ў 1940 годзе).

Апошні выпуск паштовых марак Маньчжоу-го адбыўся 2 мая 1945 года, у гонар 10-годдзя імператарскага ўказа «Адна дабрадзейнасць, адно сэрца», выдадзенага ў знак салідарнасці Маньчжоу-го з Японіяй.

Пасля ліквідацыі дзяржавы паштовыя службы маньчжурскага рэгіёна працягвалі выкарыстоўваць маркі Маньчжоу-го, якія захаваліся, робячы на іх наддрукоўкі «Кітайская рэспубліка» на кітайскай мове.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі