Чарлз Падак
англ.: Charley Paddock | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | спрынт[d] |
Нарадзіўся |
11 жніўня 1900[1][2] |
Памёр |
21 ліпеня 1943[2] (42 гады) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 172 см |
Вага | 75 кг |
IAAF | 14561699 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чарлз Падак (англ.: Charley Paddock; 11 жніўня 1900 — 21 ліпеня 1943) — амерыканскі лёгкаатлет, які спецыялізаваўся ў бегу на кароткія дыстанцыі. На Алімпійскіх гульнях 1920 года выйграў дыстанцыю 100 метраў з вынікам 10,8 сек. і стаў пераможцам у складзе эстафеты 4 × 100 метраў з сусветным рэкордам; таксама выйграў сярэбраны медаль у бегу 200 метраў, паказаўшы час 22,0 сек.
23 красавіка 1921 года на спаборніцтвах усталяваў сусветны рэкорд на дыстанцыі 100 метраў — 10,40 сек.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Гейнсвіле, штат Тэхас, у сям’і Чарлза і Лулу Падак. У юным узросце разам з сям’ёй пераязджае ў Пасадзіну, Каліфорнія. Займаўся лёгкай атлетыкай пачаў падчас вучобы ва Універсітэце Паўднёвай Каліфорніі.
У 1920 годзе ён паступіў на працу ў друкаванае выданне Pasadena Star-News, у якім стаў віцэ-прэзідэнтам. Крыху пазней ён ажаніўся з дачкой прэзідэнта друкаванага выдання Pasadena Star-News. Таксама пісаў кнігі і артыкулы. Служыў у марской пяхоце, капітан. Загінуў у авіякатастрофе над горадам Сітка падчас службы.
У 1976 годзе уключаны ў Залу славы лёгкай атлетыкі ЗША.
Зноскі
- ↑ http://www.sports-reference.com/olympics/athletes/pa/charley-paddock-1.html
- ↑ а б Charles William "Charley" Paddock // TracesOfWar
- Нарадзіліся 11 жніўня
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Нарадзіліся ў Тэхасе
- Памерлі 21 ліпеня
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі на Алясцы
- Пахаваныя на Алясцы
- Асобы
- Лёгкаатлеты паводле алфавіта
- Спартсмены паводле алфавіта
- Бегуны на кароткія дыстанцыі ЗША
- Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША
- Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1920 года
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1920 года
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1924 года
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1920 года
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1924 года
- Ваенныя ЗША
- Загінулі ў авіякатастрофах