Перайсці да зместу

Чжаа-цзун (дынастыя Тан)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чжаа-цзун
22-і кітайскі імператар[d] (Танская імперыя)
22 красавіка 888 — 900
Папярэднік Emperor Xizong of Tang[d]
Пераемнік Li Yu[d]
кітайскі імператар[d] (Танская імперыя)
901 — 22 верасня 904
Папярэднік Li Yu[d]
Пераемнік Ай-дзі (дынастыя Тан)

Нараджэнне 31 сакавіка 867(0867-03-31)
Смерць 22 верасня 904(0904-09-22) (37 гадоў)
Месца пахавання
Род Дынастыя Лі[d]
Бацька Emperor Yizong of Tang[d][1]
Маці Empress Gongxian, of the Wang clan[d]
Жонка Empress He[d]
Дзеці Li Yu[d], Ай-дзі (дынастыя Тан)[1], Li Qi[d], Li Yi, Prince Sui[d], Li You, Prince Cai[d], Li Mi, Prince Jing[d], Li Hu, Prince Jia[d], Li Yu, Prince Di[d], Li Xiang, Prince Qiong[d], Li Qi[d][1], Li Xi, Prince Qian[d], Li Yin, Prince Yi[d], Li Zhen, Prince Duan[d], Li Fu, Prince He[d], Li Zhi, Prince Ying[d], Li Zhen, Prince Ya[d], Li Xi[d], Princess Xindou[d], Princess Tangxing[d], Princess Taikang[d], Princess Pingyuan[d][1], Princess Deqing[d], Princess Xin'an[d], Princess Xinxing[d], Princess Pu'an[d], Princess Leping[d], Princess Yongming[d], Princess Yichang[d], Li Yu[d][1], Li Yu[d][1], Li Xi[d][1], Li Li[d][1], Li Yi[d][1], Li Mi[d][1], Li Zhen[d][1], Li Xiang[d][1], Li Zhen[d][1], Li Qi[d][1], Li Fu[d][1], Li Xi[d][1], Li Hu[d][1], Li Zhi[d][1] і Li You[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чжаа-цзун (піньінь: Zhāozōng), асабістае імя Лі Цзе (піньінь: Lǐ Jíe; 31 сакавіка 867 —22 верасня 904) — дваццаць другі імператар дынастыі Тан у 888904 гадах.

Нарадзіцца 31 сакавіка 867 года ў сям’і імператара І-цзуна  (руск.). Атрымаў імя Лі Цзі. У 872 годзе становіцца князем Шоу. падчас паўстання Хуан Чаа 878—882 гадоў разам з дваром пакінуў Чан’ань. Пасля імператар Сі-цзун абвясціў Лі Цзі спадчыннікам трона. Пасля смерці Сі-цзуна ў 888 годзе Лі Цзі змяніў імя на Лі Мін і ўзышоў на трон пад імем Чжаа-цзун.

Праз некаторы час пасля атрымання ўлады зноў змяніў уласнае імя на Лі Э. галоўнай задачай паставіў сабе Утаймаванне ваенных намеснікаў (цзедушы). Для гэтага ў 888 годзе пачаў ваенную капамнію супраць роду Чэнь. У той жа час імператар вырашыў пазбавіцца ад Лі Гаюня, правадыра племя шата, які дапамог папярэдняму імператару вярнуць сабе ўладу. Зрэшты кампанія супраць яго, якая вялася ў 890891 гады была няўдалай. Таксама Чжаа-цзуну не ўдалося ўтаймаваць найбольш уплывовых цзедушы. Супрацьстаяння з цзедушы працягваліся да 895 год. Зрэшты пачынаючы з 896 года імператар фактычна ўжо не кантраляваў большую частку імперыі: цзедушы, выкарыстоўваючы імя імператара, ваявалі адзін з адным. Яны таксама дапамаглі ўтаймаваць шматлікія паўстанні прадстаўнікоў імператарскай сям’і Лі супраць імператара.

У рэшце рэшт уплыў імператара зменшыўся да цэнтральных абласцей краіны. У цэнтральным урадзе гаспадарылі еўнухі, армія развальвалася. Зрэшты ў 903 годзе імператару ўдалося знішчыць еўнухаў. Аднак уплывовы чыноўнік Чжу Вэнь арганізаваў змову супраць Чжаа-цзуна, у выніку якога той быў забіты 22 верасня 904 года.

Зноскі

  • Kenneth Pletcher, History of China, coll. Britannica Educational Publishing, éd. The Rosen Publishing Group, 2010