Іўрэйская марка
Выгляд
(Пасля перасылкі з Маркграф Іўрэі)
Іўрэйская марка — марка, якая існавала ў X стагоддзі на мяжы сучасных Італіі і Францыі. Яе сталіцай быў горад Іўрэя, а кіравалі ў ёй прадстаўнікі роду Анскарыдаў.
Марка была створана ў 888 годзе каралём Італіі Гвіда для Анскара, які падтрымліваў яго падчас няўдалай спробы завалодаць французскім тронам. Нашчадкі Анскара кіравалі маркай усё X стагоддзе, і некаторыя з іх станавіліся каралямі Італіі, аднак напачатку XI стагоддзя тытул маркграфа Іўрэйскага стаў вакантным, і імператар Конрад II не стаў прызначаць новага маркграфа.
Маркграфы Іўрэі
[правіць | правіць зыходнік]- Анскар (888—902)
- Адальберт I (902—924)
- Берэнгар I (924—950)
- Гі (950—965)
- Адальберт II (965—970)
- Конрад (970 — каля 990)
- Ардуін (каля 990—1015)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бульст-Тиле Мария Луиза, Йордан Карл, Флекенштейн Йозеф Священная Римская империя: эпоха становления / Пер. с нем. Дробинской К. Л., Неборской Л.Н. под редакцией Ермаченко И.О. — СПб.: Евразия, 2008. — 480 с. — 1000 экз. — ISBN 978-5-8071-310-9
- Фазоли Джина Короли Италии (888—962 гг.) / Пер. с итал. Лентовской А. В.. — СПб.: Евразия, 2007. — 288 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-5-8071-0161-8
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- MARCHESI d'IVREA (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 1 кастрычніка 2010.