Беларускі саюз мастакоў
Беларускі саюз мастакоў | |
---|---|
Абрэвіятура | БСМ |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Адрас | вул. Якуба Коласа, д. 29«А», 220013, Мінск |
Тып арганізацыі | грамадскае аб'яднанне |
Кіраўнікі | |
Старшыня | Глеб Отчык |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 12 снежня 1938 |
www.belartunion.by | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Беларускі саюз мастакоў — грамадскае аб’яднанне мастакоў Беларусі. БСМ ладзіць выстаўкі твораў сваіх удзельнікаў, як і штогадовыя маладзёвыя выстаўкі мастакоў-пачаткоўцаў[1]. У распараджэнні аб’яднання знаходзіцца 300 майстэрняў[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз мастакоў» вядзе сваю гісторыю з 1938 года.
6—9 снежня 1938 года адбыўся І з’езд мастакоў Беларусі, на якім быў створаны «Саюз савецкіх мастакоў БССР». Надалей творчае аб’яднанне неаднойчы змяняла сваю назву і ў выніку правапераемнікам Саюза мастакоў Беларусі стаў Беларускі саюз мастакоў. У 1995 годзе Саюз мастакоў аб’ядноўваў каля 990 членаў[3].
Задачы
[правіць | правіць зыходнік]- стварэнне ўмоў для плённай творчасці мастакоў;
- спрыянне працы мастацтвазнаўцаў;
- паляпшэнне побытава-жыллёвых умоў членаў саюза;
- ахова аўтарскіх правоў членаў саюза;
- супрацоўніцтва з творчымі саюзамі, установамі культуры, урадавымі ведамствамі і грамадскімі аб’яднаннямі для распаўсюду твораў членаў сярод насельніцтва краіны;
- захаванне маёмасці саюза.
Кіраванне
[правіць | правіць зыходнік]- З’езд. Склікаецца прынамсі аднойчы на тры гады. Правамоцны пры наяўнасці дзвюх трацінаў абраных прадстаўнікоў. Ухваляе кірункі дзейнасці і Статут саюза, справаздачы Рады і Рэвізійнай камісіі і пастановы аб ператварэнні або самароспуску саюза. Абірае старшыню і вызначае склад Рады і Рэвізійнай камісіі.
- Рада. Збіраецца прынамсі двойчы на год. Вызначае выдаткі саюза і памер сяброўскіх складак. Наглядае за выкананнем пастаноў З’езду і ўхваляе прыём і выключэнне членаў і расцэнкі на іх творы, як і статуты падпарадкаваных устаноў.
- Прэзідыум. Збіраецца прынамсі штомесяц. Складаецца з старшыні БСМ, яго першага намесніка, намесніка па выставах і кіраўнікоў падпарадкаваных устаноў саюза. Ухваляе пастановы дзвюма трацінамі галасоў ад поўнага складу. Прынамсі двойчы на год падае справаздачы ў Раду. Стварае, касуе і ўхваляе статуты прадпрыемстваў саюза. Зацвярджае кіраўнікоў прадпрыемстваў саюза і вызначае памер выдаткаў на творчасць членаў і ўмовы іх узнагароджання.
- Сакратарыят. Складаецца са старшыні БСМ, яго першага намесніка і намесніка па выставах. Ладзіць узаеміны з урадам і грамадскімі аб’яднаннямі. Рыхтуе парадак пасяджэнняў З’езду, Рады і Прэзідыуму.
- Рэвізійная камісія. Збіраецца прынамсі штоквартал. Наглядае за выкананнем статутаў і пастаноў саюза, як і за адказамі выбраных устаноў саюза на заявы і скаргі членаў. Паведамляе аб выніках праверак у Раду і Прэзідыум і прапануе захады па выпраўленні выяўленых парушэнняў.
З 28 лістапада 2007 пасаду старшыні БСМ займаў Уладзімір Савіч[4], з 28 снежня 2013 на гэтай пасадзе знаходзіўся Рыгор Сітніца[5].
17 снежня 2019 на XXIII з’ездзе БСМ, старшынёй саюза абараны Глеб Отчык[6].
Прадпрыемствы
[правіць | правіць зыходнік]БСМ валодае прадпрыемствамі: «Беларт», «Галерэя мастацтва», «Камбінат дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя А. М. Кішчанкі» (Барысаў, Мінская вобласць), «Мастацкі камбінат», «Мастацтва» (Брэст, Віцебск і Гродна), «Мастацтва-БСМ» (Гомель), «Рэспубліканская мастацкая галерэя» і «Скульптурны камбінат».
Секцыі
[правіць | правіць зыходнік]- Жывапіс
- Графіка
- Скульптура
- Дэкаратыўна-прыкладная
- Манументальна-дэкаратыўная
- Тэкстыль
- Графічны дызайн
- Афармленчая
- Тэатр і кіно
- Мастацтвазнаўства
- Маладзёвая
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Маладзёвая-2011(недаступная спасылка). Look.by (19 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 18 кастрычніка 2011.
- ↑ Мінскіх мастакоў выселяць на вуліцу . Культура. Хартыя’97 (19 ліпеня 2011).
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ Зміцер Панкавец. Уладзімір Савіч — новы старшыня Саюза мастакоў(недаступная спасылка). Культура. Наша Ніва (19 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2021. Праверана 3 ліпеня 2020.
- ↑ Нікіта Капкоў. Новым главой Союза художников избран Рыгор Ситница (руск.). Культура. Наша Ніва (24 снежня 2013).
- ↑ Старшынёй Беларускага саюза мастакоў абраны 36-гадовы Глеб Отчык // nashaniva.by 18 снежня 2019
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Саюз мастакоў Беларусі // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 649. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 229. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускі саюз мастакоў
- Сяргей Харэўскі.. Вельмі круглая дата . Культура. Наша Ніва (19 ліпеня 2011).
Беларускі саюз мастакоў на Вікісховішчы |