Кобальт
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Выгляд | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
цьвёрды бліскучы шэры мэтал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Назва, сымбаль, атамны нумар | Кобальт, Co, 27 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Катэгорыя элемэнту | Мэталы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Група, пэрыяд, блёк | VIII, 4, d | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Адносная атамная маса | 58,9332 г·моль−1 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Канфігурацыя электронаў | [Ar] 4s2 3d7 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Электронаў у абалонцы | 2, 8, 15, 2 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Фізычныя ўласьцівасьці | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Фаза | Цьвёрдае цела | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Тэмпэратура плаўленьня | 1768 K, 1495 °C, 2723 °F | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Структура крышталічнай краты | hexagonal close-packed | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Уласьцівасьці атама | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ступені затляненьня | 5, 4, 3, 2, 1, −1 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Атамны радыюс | 125 пм | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іншыя характарыстыкі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар CAS | 7440-48-4 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Найбольш стабільныя ізатопы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Асн. артыкул: ізатопы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кобальт (па-лацінску: Cobaltum) Co — хімічны элемэнт VIII групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 27. Серабрыста-белы мэтал з слабым чырвоным адценьнем.
Па распаўсюджанасці ў зямной кары займае 34-е месца. Сустракаецца ў прыродзе заўсёды разам зь нікелем. Здабываюць у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (40% сусьветнай здабычы, так званы кобальтавы пояс), Канадзе, Замбіі, Расеі (Урал, Кольскі паўвостраў), Бразыліі, Кубе.
Кобальтавыя фарбы выкарыстоўваліся яшчэ ў старажытнасьці. У горнай здабычы руда, якая ўтрымлівала кобальт, мела назву «kobold», што ў перакладзе з нямецкай мовы абазначала «руда гоблінаў». У 1735 годзе высьвятлілася, што з гэтай руды можна здабыць новы мэтал, які і атрымаў назву «kobold». Гэта быў першы мэтал, які быў выдзелены ў чыстым выглядзе са старажытнасьці.
Зараз кобальт часткова здабываецца з такіх руд, як кабальтыт (CoAsS). Але большасьць атрымліваецца з медных ды нікелевых руд у якасьці дадатковага прадукту.
Кобальт выкарыстоўваецца для вырабу магнітных, цьвёрдых ды высокаўстойлівых сплаваў. Сілікат кобальту ды алюмінат кобальту (II, CoAl2O4, кобальт сіні) надаюць адметны сіні колер шклу, фарбам ды іншым матэрыялам. Кобальт уваходзіць у склад Вітаміну B12.
Тэмпэратура плаўленьня кобальта 1495 °C[1][2].
Ізатопы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыродны кобальт складаецца з аднаго ізатопа 59Co[3]. Сярод радыяактыўных ізатопаў найбольшы пэрыяд паўраспаду мае ізатоп 60Co (5,3 гадоў)[4]. Ён шырока выкарыстоўваецца ў прамысловасьці ў якасьці крыніцы гама-выпраменьнваньня.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ The Element Cobalt (анг.) It's Elemental. Jefferson Lab. Праверана 19 кастрычніка 2020 г.
- ^ WebElements, https://www.webelements.com, accessed October 2020.
- ^ Аликберова Л. Ю. КОБАЛЬТ // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2016); https://web.archive.org/web/20201020203059/https://bigenc.ru/chemistry/text/2075823 Дата обращения: 19.10.2020
- ^ Cobalt. Encyclopædia Britannica (January 11, 2019). Праверана 19 кастрычніка 2020 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кобальт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Пэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаў Дз. І. Мендзялеева
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | ||||||||||||||||
1 | H | He | |||||||||||||||||||||||||||||||
2 | Li | Be | B | C | N | O | F | Ne | |||||||||||||||||||||||||
3 | Na | Mg | Al | Si | P | S | Cl | Ar | |||||||||||||||||||||||||
4 | K | Ca | Sc | Ti | V | Cr | Mn | Fe | Co | Ni | Cu | Zn | Ga | Ge | As | Se | Br | Kr | |||||||||||||||
5 | Rb | Sr | Y | Zr | Nb | Mo | Tc | Ru | Rh | Pd | Ag | Cd | In | Sn | Sb | Te | I | Xe | |||||||||||||||
6 | Cs | Ba | La | Ce | Pr | Nd | Pm | Sm | Eu | Gd | Tb | Dy | Ho | Er | Tm | Yb | Lu | Hf | Ta | W | Re | Os | Ir | Pt | Au | Hg | Tl | Pb | Bi | Po | At | Rn | |
7 | Fr | Ra | Ac | Th | Pa | U | Np | Pu | Am | Cm | Bk | Cf | Es | Fm | Md | No | Lr | Rf | Db | Sg | Bh | Hs | Mt | Ds | Rg | Cn | Nh | Fl | Mc | Lv | Ts | Og | |
|