Квантавая тэорыя поля: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.2+) (робат зьмяніў he:תורת השדות הקוונטית на he:תורת שדות קוונטית |
LaaknorBot (размовы | уклад) др r2.7.3rc2) (робат дадаў: nn:Kvantefeltteori |
||
Радок 42: | Радок 42: | ||
[[ms:Teori medan kuantum]] |
[[ms:Teori medan kuantum]] |
||
[[nl:Kwantumveldentheorie]] |
[[nl:Kwantumveldentheorie]] |
||
[[nn:Kvantefeltteori]] |
|||
[[no:Kvantefeltteori]] |
[[no:Kvantefeltteori]] |
||
[[pl:Kwantowa teoria pola]] |
[[pl:Kwantowa teoria pola]] |
Версія ад 23:44, 21 лютага 2013
Ква́нтавая тэо́рыя по́ля (КТП) — раздзел фізікі, які вывучае паводзіны рэлятывісцкіх квантавых сістэм.
Матэматычны апарат КТП — гільбертава прастора станаў (прастора Фока) квантавага поля і дзеючыя ў ім аператары. У адрозненне ад квантавай механікі, «часціцы» як нейкія незнішчальныя элементарныя аб'екты тут адсутнічаюць. Замест гэтага асноўныя аб'екты тут — вектары фокаўскай прасторы, якія апісваюць разнастайныя ўзбуджэнні квантавага поля. Аналагам квантавамеханічнай хвалевай функцыі ў КТП з'яўляецца палявы аператар (дакладней, «поле» — гэта аператарназначная абагульненая функцыя, з якой толькі пасля спраўдкі з асноўнай функцыяй атрымліваецца аператар, дзейсны ў гільбертавай прасторы станаў), здольны дзейнічаць на вакуумны вектар фокаўскай прасторы (гл. вакуум) і параджаць адночастковыя ўзрушанасці квантавага поля. Фізічным назіраным тут таксама адпавядаюць аператары, складзеныя з палявых аператараў.
Квантавая тэорыя поля апынулася адзінай пакуль тэорыяй, здольнай апісаць і прадказаць паводзіны элементарных часціц пры высокіх энергіях (гэта значыць пры энергіях, якія істотна перавышаюць іх энергію супакою). Менавіта на квантавай тэорыі поля грунтуецца ўся фізіка элементарных часціц.
Пры пабудове квантавай тэорыі поля ключавым момантам было разуменне сутнасці з'явы перанарміроўкі.