Васіль Мікалаевіч Шылаў
Васіль Мікалаевіч Шылаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ігар Іванавіч Марковіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1987 |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Васіль Мікалаевіч Шылаў (нар. 1987, в. Панычава, Бакчарайскі раён, Томская вобласць) — беларускі дзяржаўны службовец.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1987 годзе ў в. Панычава Бакчарайскага раёна Томскай вобласці Расіі[1].
Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «аграномія» і Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «кіраванне арганізацыямі і падраздзяленнямі АПК»[1].
З 2007 года працаваў аграномам, з 2008 — галоўным аграномам ААТ «Прудзінкі» Верхнядзвінскага раёна. У 2014 годзе ўзначаліў ААТ «Нурава». З 2017 года працаваў першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Верхнядзвінскага райвыканкама[1]. 26 снежня 2019 года прызначаны старшынёй Верхнядзвінскага райвыканкама[2].
Крыніцы
- ↑ а б в В должности председателя Верхнедвинского райисполкома утвержден Василий Шилов | Новости | Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайт. . vitebsk-region.gov.by. Праверана 15 снежня 2024.
- ↑ Прыняцце кадравых рашэнняў | Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь . president.gov.by. Праверана 15 снежня 2024.