Перайсці да зместу

Васіль Мікалаевіч Шылаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Мікалаевіч Шылаў
старшыня Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта[d]
з 26 снежня 2019
Папярэднік Ігар Іванавіч Марковіч

Нараджэнне 1987
Адукацыя
Месца працы

Васіль Мікалаевіч Шылаў (нар. 1987, в. Панычава, Бакчарскі раён, Томская вобласць) — беларускі дзяржаўны службовец.

Нарадзіўся ў 1987 годзе ў в. Панычава Бакчарскага раёна Томскай вобласці Расіі[1].

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «аграномія» і Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «кіраванне арганізацыямі і падраздзяленнямі АПК»[1].

З 2007 года працаваў аграномам, з 2008 — галоўным аграномам ААТ «Прудзінкі» Верхнядзвінскага раёна. У 2014 годзе ўзначаліў ААТ «Нурава». З 2017 года працаваў першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Верхнядзвінскага райвыканкама[1]. 26 снежня 2019 года прызначаны старшынёй Верхнядзвінскага райвыканкама[2].