Перайсці да зместу

Яраслаў Міхайлавіч Паушкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 14:51, 18 снежня 2024, аўтар Economico-geographer (размовы | уклад) (Новая старонка: «{{Вучоны}} '''Яраслаў Міхайлавіч Паушкін''' ({{ДН|8|11|1913}}, {{МН|Масква||}} — {{ДС|2|7|1996}}) — хімік-арганік. Акадэмік АН БССР (1970), доктар тэхнічных навук (1948), прафесар (1949). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. == Біяграфія == Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхналагічны інсты...»)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Яраслаў Міхайлавіч Паушкін
Дата нараджэння 8 лістапада 1913(1913-11-08)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 ліпеня 1996(1996-07-02)[1] (82 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера арганічная хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук і акадэмік НАН Беларусі
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені

Яраслаў Міхайлавіч Паушкін (8 лістапада 1913, Масква — 2 ліпеня 1996) — хімік-арганік. Акадэмік АН БССР (1970), доктар тэхнічных навук (1948), прафесар (1949). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхналагічны інстытут імя Дз. І. Мендзялеева (1938), дзе працаваў да 1943 асістэнтам, дацэнтам. У 1945—1970 — дацэнт, прафесар Маскоўскага інстытута нафтахімічнай і газавай прамысловасці імя І. М. Губкіна, з 1960 — загадчык кафедры тэхналогіі нафтахімічнага сінтэзу. У 1950—1960 — загадчык лабараторыі Інстытута нафты АН СССР, адначасова ў 1951—1956 — загадчык лабараторыі Акадэміі нафтавай прамысловасці. У 1970—1974 — загадчык аддзела Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, адначасова ў тыя ж гады — загадчык кафедры Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава. З 1976 — старшы навуковы супрацоўнік-кансультант Інстытута гаручых выкапняў (Масква).

Навуковая дзейнасць

Асноўныя працы ў галіне нафтахімічнага сінтэзу паліў і спецыяльных відаў палімераў. Даследаванні па тэарэтычных і прыкладных праблемах паліў для паветрана-рэактыўных і рэактыўных рухавікоў. Адкрыў рэакцыю алкіравання араматычных вуглевадародаў аляфінамі. Распрацаваў метады сінтэзу палімерных паўправаднікоў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці новых матэрыялаў для радыёэлектронікі.

Ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені (1985), медалі.

Аўтар больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 15 манаграфій, 5 падручнікаў, больш за 100 вынаходніцтваў.

Асноўныя працы

  • Химия реактивных топлив. М., 1962
  • Нефтехимический синтез в промышленности. М., 1966
  • Нефтехимическая наука и промышленность. М., 1972
  • Жидкие и твердые химические ракетные топлива. М., 1978
  • Технология нефтехимического синтеза. 2-е изд. М., 1985 (у суаўт.)

Літаратура

  • Национальная академия наук Беларуси: персональный состав, 1928—2018. — Минск: Беларуская навука, 2018. — 614 с. ISBN 978-985-08-2360-1

Спасылкі

  1. а б National Library of Israel Names and Subjects Authority File Праверана 1 чэрвеня 2023.