Барацьба (газета)
«Барацьба» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
Барацьба |
Тып | газета |
Краіна | |
Рэдактар | Анатоль Іверс |
Заснавана | 19 чэрвеня 1944 |
Спыненне публікацый | 28 чэрвеня 1944 |
Мова | беларуская |
Барацьба — газета Слонімскага антыфашысцкага камітэта Баранавіцкай вобласці, якая публікавалася ў 1944 годзе пад час Другой сусветнай вайны.
Гісторыя
Газета выдавалася ў 1944 годзе ў партызанскім атрадзе імя Фелікса Дзяржынскага, які ўваходзіў у склад брыгады імя Канстанціна Ракасоўскага. Месцам яе выхаду стаў лес «Ваўчыныя норы» на поўдні Слонімшчыны. Друкаваны орган выпускаўся разам з іншымі падпольнымі выданнямі, такімі як "Вольная праца" і "За Радзіму". Вядома пра два нумары “Барацьбы” на беларускай мове (19 і 28 чэрвеня 1944 года). Рэдактарам быў Анатоль Іверс[1].
Змест
Газета асвятляла выпадкі гвалту нямецкіх акупацыйных сіл над мірным насельніцтвам, заклікала жыхароў рэгіёну да супраціву, публікавала матэрыялы аб сітуацыі на франтах і інфармавала аб падзеях, звязаных з адкрыццём другога фронту саюзнымі войскамі[1].