Ёзэф Лунс
Ёзэф Лунс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Манліё Бразіё | ||||||
Пераемнік | Пітэр Карынгтан | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 жніўня 1911[1][2][…] |
||||||
Смерць |
17 ліпеня 2002[1][2][…] (90 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | нідэрл.: Joseph Marie Antoine Hubert Luns | ||||||
Бацька | Huib Luns[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёзэф Антуан Мары Х’юберт Лунс (нідэрл.: Joseph Antoine Marie Hubert Luns, 28 жніўня 1911, Ратэрдам, Нідэрланды — 17 ліпеня 2002, Брусэль, Бельгія) — галандскі палітык і дыпламат, член былой Каталіцкай народнай партыі, якая цяпер аб’ядналася з партыяй Хрысціянска-дэмакратычны заклік. Найдаўжэй у гісторыі займаў пасаду міністра замежных спраў Нідэрландаў (14 кастрычніка 1956 года — 6 ліпеня 1971), а таксама быў пятым генеральным сакратаром НАТА з 1 кастрычніка 1971 года да 25 чэрвеня 1984 года (таксама самы працяглы ў гісторыі).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Лунс нарадзіўся ў каталіцкай, франкафілскай і артыстычнай сям’і. Яго маці была родам з правінцыі Эльзас-Латарынгія, але пераехала ў Бельгію пасля анексіі рэгіёна Германскай імперыяй у 1871 годзе. Яго бацька Х’юб Лунс (англ.: Huib Luns), быў рознабаковым мастаком і таленавітым выкладчыкам, які скончыў сваю кар’еру ў якасці прафесара архітэктурнага малюнка ў Дэлфтскім тэхналагічным універсітэце[4].
Ёзэф Лунс атрымаў сярэднюю адукацыю ў Амстэрдаме і Бруселі. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі прыняў рашэнне служыць на ваенным флоце, але так і не стаў ваенным мараком. У 1932—1937 гадах вывучаў права ў Амстэрдамскім і Лейдэнскім універсітэтах. У 1938 годзе атрымаў ступень бакалаўра эканомікі ў Лонданскай школе эканомікі.
Лунс зацікавіўся палітыкай шмат у чым пад уплывам бацькі. Лічыў, што фашызм і нацызм сфармаваліся шмат у чым ад страху насельніцтва Еўропы перад камунізмам. У 1933—1936 гадах знаходзіўся ў нацыянал-сацыялістычным руху Нідэрландаў, пра што пасля ніколі не шкадаваў публічна.
У 1938 годзе пачаў дыпламатычную кар’еру. У 1940 годзе стаў аташэ ў Берне. У канцы 1941 года з’ехаў у Лісабон. Займаўся шпіянажам і контрвыведкай на карысць нідэрландскага супраціву і аказаннем дапамогі нідэрландскім уцекачам. З 1943 года працаваў на Нідэрландскі ўрад у выгнанні, які знаходзіўся ў Лондане.
У 1944—1949 гадах — сакратар пасольства Нідэрландаў у Лондане.
У 1949—1952 гадах — прадстаўнік Нідэрландаў у ААН. Пры часовым знаходжанні Нідэрландаў у Савеце Бяспекі ААН узначальваў камісію раззбраення. Працуючы ў гэтай камісіі, вельмі неадназначна ставіўся да ААН як да міратворчай арганізацыі. Таксама ён назіраў працэс разбурэння Нідэрландскай каланіяльнай імперыі.
У 1952—1956 гадах— другі міністр замежных спраў сумесна з Янам Беенам. Быў адказным за двухбаковыя праблемы, узаемаадносіны з краінамі Бенілюкса і ААН. Беспаспяхова спрабаваў палепшыць адносіны з Інданезіяй, не перадаючы ёй пры гэтым Заходнюю Новую Гвінею. Выступаў за цеснае супрацоўніцтва краін Заходняй Еўропы з ЗША ў рамках НАТА.
У 1956—1971 гадах — міністр замежных спраў Нідэрландаў. На гэтай пасадзе не згаджаўся перадаваць Інданезіі Заходнюю Новую Гвінею пакуль на гэтым не настаяла адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джона Кенэдзі. Быў адным з ініцыятараў заключэння Рымскага дагавора, супрацьстаяў спробам Францыі і Германіі заключыць палітычны саюз, паколькі гэта, з яго пункту гледжання, празмерна ўзмацніла б пазіцыі абедзвюх краін у яшчэ не ўздужалым ЕЭС.
У 1971—1984 гадах — генеральны сакратар НАТА. На перыяд прыйшліся цяжкія перамовы з ФРГ аб размяшчэнні ракет «Першынг-2», у выніку якія выліліся ў пачатак працэсу ўстаноўкі гэтых ракет (1983) і ўступленне ў НАТА Іспаніі (1982). У 1974 годзе Лунс спрабаваў урэгуляваць канфлікт паміж Грэцыяй і Турцыяй вакол Кіпра, але беспаспяхова.
Пасля сыходу з пасады генеральнага сакратара НАТА адышоў ад удзелу ў палітыцы і з’ехаў з жонкай у Бельгію.
Памёр 17 ліпеня 2002 года ў Бруселі.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Лунс на працягу ўсяго жыцця заставаўся практыкуючым каталіком і ў цэлым прыхільна ставіўся да каталіцкай пазіцыі традыцыяналізму, але ніколі не звязваў сябе з дысідэнцкімі групамі. У 1971 годзе Лунс прысутнічаў на трыдэнцкай імшы, якую праводзіў святар Унебаўзяцця Вінанд Котэ ў царкве святога Віліброрда ва Утрэхце, якая выступала супраць палітыкі мадэрнізацыі Другога Ватыканскага сабору.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Joseph Marie Antoine Hubert Luns // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Joseph Luns // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119115573 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Kersten, A.E., Luns. A political biography. Amsterdam 2010 p.26-28
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Р. А. Кривонос. Лунс Йозеф Марі Антуан Хуберт//Українська дипломатична енциклопедія: У 2-х т. /Редкол.:Л. В. Губерський (голова) та ін. — К: Знання України, 2004 — Т.1 — 760с. ISBN 966-316-039-X
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- сп. JMAH (Joseph) Luns Архівавана 15 листопада 2012. (Парламент і палітыка) (гал.)
- Біяграфія на вэб-сайце NATO Архівавана 3 червня 2013. (англ.)
- Генеральныя сакратары НАТА
- Міністры замежных спраў Нідэрландаў
- Нарадзіліся 28 жніўня
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Ротэрдаме
- Памерлі 17 ліпеня
- Памерлі ў 2002 годзе
- Памерлі ў Бруселі
- Пахаваныя ў Паўднёвай Галандыі
- Выпускнікі Лейдэнскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Амстэрдамскага ўніверсітэта
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ізабелы Каталічкі
- Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
- Лаўрэаты міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага
- Кавалеры Пашаны
- Асобы
- Дыпламаты Нідэрландаў