Іван Іванавіч Строчка
Іван Іванавіч Строчка | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 кастрычніка 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 студзеня 2001 (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання |
|
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | артылерыя[d] |
Званне | Палкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Іван Іванавіч Стро́чка[2] (10 кастрычніка 1919, вёска Пажарышча, Сенненскі павет, цяпер Бешанковіцкі раён — 17 студзеня 2001, Кіеў) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў 7 класаў сярэдняй школы і 2 курсы Леніградскага электратэхнікума. З 1939 года ў Чырвонай Арміі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1941 г. У 1942 годзе скончыў Растоўскае артылерыйскае вучылішча. Ваяваў на Паўднёвым, 1-м Украінскім і 4-м Украінскім франтах, удзельнік баёў на Паўночным Каўказе, Украіне, у Польшчы.
Камандзір узвода 13-га знішчальна-процітанкавага артылерыйскага палка 37-й асобнай знішчальна-процітанкавай артылерыйскай брыгады 1-га Украінскага фронту малодшы лейтэнант Строчка вызначыўся ў жніўні 1944 года пры фарсіраванні Віслы каля горада Сандамір: з байцамі ўзвода фарсіраваў раку, захапіў плацдарм, на якім адбіў 5 атак, падбіў 6 танкаў праціўніка; у час бою змяніў камандзіра батарэі і ўтрымліваў рубеж да падыходу падмацавання.
У 1946 годзе скончыў Вышэйшую афіцэрскую артылерыйскую школу, у 1956 годзе Ваенную артылерыйскую камандную акадэмію. Да 1970 года ў Савецкай Арміі, да 1994 года на адміністрацыйнай рабоце. Жыў у Кіеве. Працаваў намеснікам дырэктара Кіеўскага бюро падарожжаў і экскурсій.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка»
- Ордэн Леніна
- Ордэн Чырвонага Сцяга
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- 2 ордэны Чырвонай Зоркі
- Медаль «За баявыя заслугі»
- Медалі
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Строчка Іван Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 207. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Стро́чка Іван Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 207. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Стро́чка Іван Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 431. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Іванавіч Строчка на сайце «Героі краіны»
- Строчко Иван Иванович (руск.) (Праверана 2 чэрвеня 2023) // Праект «Память народа»
- Алея імя Героя Савецкага Саюза Івана Строчкі (Праверана 2 чэрвеня 2023) // Бешанковіцкая раённая газета «Зара»
- Нарадзіліся 10 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Нарадзіліся ў Сенненскім павеце
- Памерлі 17 студзеня
- Памерлі ў 2001 годзе
- Памерлі ў Кіеве
- Пахаваныя ў Кіеве
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Асобы
- Нарадзіліся ў Бешанковіцкім раёне
- Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
- Палкоўнікі СССР