Іван Георгіевіч Арэстаў
Іван Георгіевіч Арэстаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1928 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 2002 |
Грамадзянства | СССР, Беларусь |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | ветэрынарыя |
Месца працы | Ваўкавыскі дзяржаўны аграрны каледж, Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны |
Навуковая ступень | доктар ветэрынарных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны |
Іван Георгіевіч Арэ́стаў[1] (руск.: Иван Георгиевич Арестов; 18 сакавіка 1928 — 2002[2]) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарнай таксікалогіі, доктар ветэрынарных навук (1979), прафесар (1981).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 18 сакавіка 1928 года ў вёсцы Каралеўшчына Калінінскай вобласці РСФСР (зараз у Цвярской вобласці Расіі).
У 1952 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Працаваў ветэрынарным урачом у Гродзенскай вобласці[2]. У 1953—1962 гадах на пасадзе дырэктара Ваўкавыскага зоаветэрынарнага тэхнікума. У 1963 годзе паступіў у аспірантуру пры кафедры фармакалогіі і таксікалогіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута[2]. У 1966 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Изучение токсичности и эффективности хлорофоса и трихлорметафоса-3 при гематопинозе и аскаридозе свиней»[2] і пачаў працу на кафедры клінічнай дыягностыкі. З 1973 года на пасадзе загадчыка кафедры фармакалогіі і таксікалогіі, з кастрычніка 1977 года — дацэнт кафедры ўнутраных незаразных хвароб[2]. У 1979 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Влияние диброма, хлорофоса, тролена и байтекса на организм животных». З красавіка 1989 года да 1996 года І. Г. Арэстаў зноў на пасадзе загадчыка кафедры фармакалогіі і таксікалогіі ВДАВМ[2].
Памёр у 2002 годзе.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]І. Г. Арэставу належаць навуковыя працы па фармакалогіі і таксікалогіі фосфарарганічных злучэнняў. Займаўся вывучэннем ферментных прэпаратаў, пытаннямі іх выкарыстання ў мэтах прафілактыкі хвароб і павышэння прадукцыйнасці сельскагаспадарчых жывёл. Таксама вывучаў некаторых паразітаў свіней і распрацоўваў метады барацьбы з імі.
Аўтар 132 навуковых прац, 3 манаграфій і 3 падручнікаў[2]. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны 3 кандыдацкія дысертацыі[2].
Сярод апублікаваных прац:
- Оздоровление свиноводческих комлексов от гельминтов // Ветеринария, 1972, № 7 (у сааўтарстве).
- Ветеринарная токсикология: учебник для с.-х. вузов по спец. «Вет.медицина» / И. Г. Арестов, Н. Г. Толкач. — Минск: Ураджай, 2000. — 342 с.: ил.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б в г д е ё ж История кафедры фармакологии и токсикологии (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Арэ́стаў Іван Георгіевіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 132. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Арэ́стаў Іван Георгіевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 14. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- История кафедры фармакологии и токсикологии (руск.) // Сайт ВДАВМ
- Лента времени (руск.) // Сайт Ваўкавыскага дзяржаўнага аграрнага каледжа
- Нарадзіліся 18 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Нарадзіліся ў Ленінградскай вобласці
- Памерлі ў 2002 годзе
- Дактары ветэрынарных навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Цвярской вобласці
- Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Ветэрынары СССР
- Ветэрынары Беларусі
- Аўтары падручнікаў
- Члены КПСС