Іван Кузьміч Хурс
Іван Кузьміч Хурс | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 верасня 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 снежня 2002 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Ваенна-марскі флот СССР |
Званне |
|
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Іва́н Кузьмі́ч Хурс (29 верасня 1922, в. Клятное, Пухавіцкі раён — 28 снежня 2002, Масква) — военачальнік, віцэ-адмірал.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 29 верасня 1922 года ў вёсцы Клетнае Дубраўскага сельсавета Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Пасля школы (Амяльнянская сярэдняя) паступіў у педагагічнае вучылішча, скончыўшы два курсы. У 1939 годзе паступае і ў 1942 годзе заканчвае вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя М.В. Фрунзэ.
Пасля выпуску накіроўваецца на Чарнаморскі флот, дзе выконвае абавязкі камандзіра катара, а затым — дывізіённага артылерыста.
Удзельнічаў у вайне з Японіяй. У прадстаўленні аб узнагароджанні старшага лейтэнанта Хурса ордэнам Айчыннай вайны І ступені, якое падпісаў камандзір 17-га асобнага дывізіёна тральшчыкаў, капітан-лейтэнант Іваноў, гаворыцца:
«Камандзір 602-га тральшчыка старшы лейтэнант Хурс Іван Кузьміч за час знаходжання ў дывізіёне тральшчыкаў паказаў сябе выключна дысцыплінаваным і патрабавальным афіцэрам. Клапатлівы, ветлівы, камунікатыўны з таварышамі і карэктны з падначаленымі, у выніку чаго сярод асабовага складу карабля і дывізіёна карыстаецца заслужаным аўтарытэтам і павагай. Дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву і арганізацыі службы на караблі Хурс у кароткі тэрмін (8 дзён) здолеў прыняць ад ВМФ ЗША тральшчык № 100, цяпер 602-і ў склад ВМФ СССР. У выключна складаных метэаралагічных умовах дзякуючы яго ўмеламу кіраўніцтву і ўмелай працы асабовага складу карабель быў прыведзены на асобную ваенна-марскую базу без аварый і паломак. З прыходам на базу судна было накіравана на баявое траленне праліва Лаперуза ад варожых мін. І тут дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву камандзіра карабля экіпаж тральшчыка да 15 лістапада 1945 года вытраліў і расстраляў 43 міны праціўніка і правёў 32 караблі з найкаштоўнейшымі грузамі...».
У 1946 годзе Іван Кузьміч Хурс быў прызначаны начальнікам штаба дывізіёна, а затым камандзірам дывізіёна тральшчыкаў Ціхаакіянскага флоту. У 1951 годзе ён скончыў аддзяленне разведкі Вышэйшых акадэмічных курсаў, і з 1952 года Іван Кузьміч — афіцэр, старшы афіцэр, начальнік разведкі ВМФ СССР.
У 1959 годзе ён скончыў Ваенна-марскую акадэмію. У 1963—1971 гг. і ў 1973—1978 гг. — намеснік начальніка разведкі ВМФ, а ў 1971—1973 гг. — начальнік разведкі Чарнаморскага флоту. У 1978 — 1987 гадах — начальнік Разведупраўлення Галоўнага штаба ВМФ — намеснік начальніка Галоўнага штаба ВМФ па разведцы.
У 1987 годзе віцэ-адмірал Іван Кузьміч Хурс сышоў у адстаўку.
Віцэ-адмірал Іван Кузьміч Хурс памёр 28 снежня 2002 года ў Маскве.
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І і ІІ ступені, чатырма ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам «За службу ва Узброеных сілах СССР» ІІІ ст., медалямі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 75. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 29 верасня
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
- Памерлі 28 снежня
- Памерлі ў 2002 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага ваенна-марскога інстытута
- Выпускнікі Ваенна-марской акадэміі імя М. Г. Кузняцова
- Віцэ-адміралы СССР
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР»
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
- Узнагароджаныя медалём Жукава
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя юбілейным медалём «300 гадоў Расійскаму флоту»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Севастопаля»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «За ўмацаванне баявой садружнасці»
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
- Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу»
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне
- Удзельнікі савецка-японскай вайны
- Члены КПСС
- Супрацоўнікі ГРУ