Іван Міхайлавіч Сухамлін
Іван Міхайлавіч Сухамлін | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 чэрвеня 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 студзеня 2002 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | танкавыя войскі СССР |
Званне | генерал-маёр |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Іван Міхайлавіч Сухамлі́н[1] (24 чэрвеня 1923 — 29 студзеня 2002) — ваенны дзеяч, генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сяле Васылэнкавэ Харкаўскай вобласці. Скончыў няпоўную сярэднюю школу і сельскагаспадарчы тэхнікум у Бярдзянску[2]. У Чырвонай Арміі з 1941 года[2]. Вучыўся на радыётэхнічных курсах. У 1942[2] годзе скончыў танкавае вучылішча ў Камышыне. На франтах Вялікай Айчыннай вайны са студзеня 1943 года, камандзір танкавага ўзвода 68-й танкавай брыгады. Прымаў удзел у баях на Бранскім і Цэнтральным франтах, быў паранены. Пасля лячэння ў шпіталі быў накіраваны ў 17-ю танкавую брыгаду 1-га гвардзейскага Данскога танкавага корпуса. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Беларусі.
Танкавая рота пад камандаваннем гвардыі лейтэнанта І. М. Сухамліна асабліва вызначылася ў ходзе баёў каля горада Слонім 8—9 ліпеня 1944 года. 8 ліпеня рота вызваліла чыгуначную станцыю Міцкевічы, перарэзала чыгунку Баранавічы — Ліда і ўтрымлівала яе да падыходу асноўных сіл корпуса. 9 ліпеня І. М. Сухамлін з двума танкамі прарваўся да ракі Шчара і ў ліку першых увайшоў у горад Слонім. У гэтым баі экіпаж танка І. Сухамліна знішчыў 2 самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі, мінамётную батарэю і каля 30 ворагаў. Сам камандзір быў паранены, але не пакінуў бою і накіраваў свой падпалены танк на варожую самаходную ўстаноўку[2].
У 1951 годзе І. М. Сухамлін скончыў Ваенную акадэмію бранятанкавых і механізаваных войскаў, у 1955 годзе — Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ. У 1961 годзе паступіў у ад’юнктуры бранятанкавай акадэміі, у 1963 (1964[3]) годзе абараніў дысертацыю на званне кандыдата ваенных навук і застаўся на выкладчыцкай рабоце ў акадэміі[2]. У 1965—1967 гадах знаходзіўся ў камандзіроўцы на Кубе. Пасля гэтага займаўся выкладчыцкай працай, займаў пасады старшага выкладчыка, начальніка афіцэрскіх курсаў. З 1975 года займаў пасаду начальніка факультэта Ваеннага інстытута. У 1978[3]) годзе І. М. Сухамліну прысвоена воінскае званне генерал-маёр.
З 1985 года генерал-маёр Сухамлін у запасе. Жыў у Маскве. Памёр 29 студзеня 2002 года. Пахаваны на Перапечынскіх могілках[2].
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар 180 навуковых прац[3]. Акадэмік Акадэміі ваенных навук[2]. Знаходзячыся ў адстаўцы, І. М. Сухамлін займаўся грамадскай работай. Быў членам бюро і праўлення Маскоўскага клуба Герояў Савецкага Саюза і Расіі, узначальваў яго арганізацыю ў Паўночнай адміністрацыйнай акрузе Масквы[2].
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка» № 4085 (22.8.1944)
- Ордэн Леніна (22.8.1944)
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені
- 2 ордэны Чырвонай Зоркі
- Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
- Медаль «За баявыя заслугі»
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Ганаровы грамадзянін горада Слонім (1969)[3]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сухамлі́н Іван Міхайлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 451. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Долготович Б. Д. Сухомлин Иван Михайлович // Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник (руск.) / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 236. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- 100-летие танкиста Ивана Сухомлина (руск.) // Сайт Слонімскага раённага выканаўчага камітэта
- Сухомлин Иван Михайлович // Бессмертный полк. Москва (руск.)
- Слонимщина в годы Великой Отечественной войны (руск.) // Народны музей баявой і працоўнай славы імя А. С. Жукоўскага
- Сухомлин Иван Михайлович // Музейный комплекс «Дорога памяти». Галерея памяти участников ВОВ (руск.)
- Нарадзіліся 24 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Харкаўскай вобласці
- Памерлі 29 студзеня
- Памерлі ў 2002 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Перапечынскіх могілках
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР»
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
- Генерал-маёры СССР
- Кандыдаты ваенных навук
- Камандзіры рот у Вялікай Айчыннай вайне
- Удзельнікі Курскай бітвы
- Ганаровыя грамадзяне Слоніма