Перайсці да зместу

Інэсіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інэсіс
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 194,7 м
Даўжыня
  • 3,8 км
Плошча
  • 5 км²
Аб’ём 0,0147 км³
Найбольшая глыбіня 2,8 м і 4,9 м
Басейн
Плошча вадазбору 49,1 км²
Размяшчэнне
Краіна
Інэсіс (Латвія)
Інэсіс
Інэсіс
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інэсіс (лат.: Inesis) — возера ў Інэшскай воласці Вэцпіебалгскага краю Латвіі. Размешчана на Відземскім узвышшы ў катлавіне, якая мае ледавіковае паходжанне. Плошча паверхні — 5,19 км². Найбольшая глыбіня — 4,9 метра пры сярэдняй, роўнай 2,8 метра. Вышыня воднага люстэрка — 194,7 метра над узроўнем мора. Перыяд поўнага водаабмену возера складае 1 год.

На тэрыторыі возера — сем астравоў агульнай плошчай 4,9 га і некалькі водмеляў. Берагавая лінія мае працягласць 15,4 км, разам з астравамі — больш за 18 кіламетраў. Дно ў многіх месцах пакрыта глеем, у залівах сапрапель дасягае 3,5 м у таўшчыню.

У возера ўпадаюць рэкі Пілэ і Ласкатэ і выцякае — Арысарэ.

Зноскі