Абрам Львовіч Генкін
Абрам Львовіч Генкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 студзеня 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 сакавіка 2001 (92 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Ваенна-марскі флот СССР |
Званне |
|
Узнагароды і званні |
Абра́м Львовіч Ге́нкін (1909, Орша Магілёўскай губерні — 4 сакавіка 2001, Масква) — савецкі военачальнік, інжынер-віцэ-адмірал (1964). Вучоны, лаўрэат Сталінскай прэміі (1952). Доктар тэхнічных навук.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 30 студзеня 1909 года ў Оршы (Беларусь) у сям’і рабочага.
Скончыў сярэднюю школу, рабфак (1927—1930), 4 курсы Ленінградскага электратэхнічнага інстытута (1930—1933), факультэт сувязі Ваенна-марской акадэміі (1933—1938), ад’юнктуру (1938—1941).
З 1933 года служыў на флоце.
Асістэнт кафедры радыётэхнікі факультэта сувязі (9.1941—10.1942), в.с. дацэнта кафедры тэлемеханікі (10.1942—3.1943) ВМА. Начальнік 5-га аддзялення 3-га аддзела (сакавік—ліпень 1943), нам. начальніка аддзела спец. прыбораў Упраўлення сувязі ВМФ (7.1943—4.1945).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Кіраваў укараненнем радыёлакацыйнай тэхнікі на Паўночным і Чарнаморскім флатах, рыхтаваў першыя групы спецыялістаў па радыёлакацыі.
Паслы вайны займаў наступныя пасады:
- намеснік начальніка ўпраўлення радыёлакацыі (4.1945—4.1953), аддзела радыёлакацыі (4—6. 1953),
- намеснік начальніка 5-га аддзела ВМС — нам. начальніка РТС (6—8. 1953),
- нам. начальніка 5-га ўпраўлення ВМФ (8.1953—10.1957).
- начальнік Інстытута № 14 ВМФ (10.1957—1.1959).
- начальнік 5-га ўпраўлення ВМФ (1.1959—3.1970).
Інжынер-контр-адмірал (1958), інжынер-віцэ-адмірал (1964).
Звольнены ў адстаўку 30 сакавіка 1970 года.
У 1970—2001 гадах загадчык лабараторыі прыкладной акіяналогіі Інстытута акіяналогіі АН СССР.
Адзін з арганізатараў стварэння і развіцця радыёлакацыі і радыётэхнічных сродкаў ВМФ. Вучань акадэмікаў А. І. Берга і А. Н. Шчукіна.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Сталінская прэмія 1952 года — за даследаванні ў галіне тэхнікі;
- ордэн Чырвонага Сцяга (1953);
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1968);
- ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені (двойчы — 1945, 1985);
- ордэн Чырвонай Зоркі (тройчы — 1945, 1949, 1963);
- ордэн «Знак Пашаны» (1985);
- медалі;
- Ганаровы радыст (1957).
Пахаваны на Кунцаўскіх могілках.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чемерис М. Радиотехническая служба в Вел. Отеч. войне // Мор. сб. 1975. № 5. С. 104—106;
- Радиолокация России. М., 2007. С. 103;
- Корольков Г. Радиоэлектроника на службе флоту// ВИЖ. 2003. № 7. С. 52.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 30 студзеня
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Нарадзіліся ў Оршы
- Памерлі 4 сакавіка
- Памерлі ў 2001 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
- Выпускнікі Ваенна-марской акадэміі імя М. Г. Кузняцова
- Віцэ-адміралы СССР
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Дактары тэхнічных навук
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны