Перайсці да зместу

Адміралцейскія горы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адміралцейскія горы
Гара Хершэль (3 335 м) у Адміралцейскіх гарах. 2006 год
Гара Хершэль (3 335 м) у Адміралцейскіх гарах. 2006 год
Кантынент
РэгіёнЗямля Каралевы Мод
Найвышэйшая вяршыняМінто 
Вышыня4165 м 
Адміралцейскія горы (Антарктыда)
Адміралцейскія горы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адміралцейскія горы (таксама «хрыбет» ці «града») — група з 3-х горных хрыбтоў у паўночна-ўсходняй частцы рэгіёна Зямля Вікторыі, усходняя Антарктыда. Горы абмываюць мора Роса, у якое ўдаецца вядомы мыс Адэр, і Паўднёвы акіян, а з боку сушы іх абмяжоўваюць ледавікі Дэністоўн, Эбе, і ледавік Такера. Выяўленыя ў студзені 1841 года капітанам Джэймсам Росам, які назваў іх у гонар скарбнікаў Адміралцейства, на службе ў якога ён знаходзіўся. Уключаюць у сябе хрыбты Данідзін, Хоўмран і Літэлтан. Найвышэйшы пункт — гара Мінто (4 165 м).