Аляксандра Юр’еўна Данілава
Аляксандра Юр’еўна Данілава | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 сакавіка 1927 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 студзеня 2001 (73 гады) |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Аляксандра Юр’еўна Дані́лава (у дзявоцтве Папова; 27 сакавіка 1927, г. Гадзяч, Украіна — 11 студзеня 2001) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1970). Жонка архітэктара Віталя Данілава.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1951 годзе. З 1951 года — архітэктар, галоўны архітэктар майстэрні, праектаў у Інстытуце «Віцебскграмадзянпраект»[1][2].
Член Саюза архітэктараў СССР[2] з 1957 года.
Пражывала ў Віцебску па адрасе вуліца Гогаля, 8[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя работы ў Віцебску: будынкі прафтэхвучылішча бытавога абслугоўвання (1956) і электратэхнікума сувязі (1957, у суаўтарстве), забудова вуліцы Кірава (1953—1958), плошчы Перамогі (1974), цэнтральных і паўднёвых раёнаў (1973), плошчы Тысячагоддзя Віцебска (1975), мікрараёўнаў Юбілейны (1976), Поўдзень-6 (1980)[1], забудова жылых мікрараёнаў у Наваполацку, Оршы (1964—1986)[3]. Адзін з аўтараў генпланаў Полацка і Наваполацка (1964), Віцебска (1966), Оршы (1968)[1], праекта дэталёвай планіроўкі горада Віцебска[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Заслужаны архітэктар БССР (1970). Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966), за працоўныя дасягненні; медалём «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» (1970); граматай Вярхоўнага Савета БССР (1963). Лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР за праект Віцебскага ўсходняга прамвузла (1971, з І. І. Некрашэвічам)[3], «Ветэран працы» прадпрыемства[2].
Зноскі
- ↑ а б в Данілава Аляксандра Юр’еўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- ↑ а б в г д Данилова Александра Юрьевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ а б Данилова Александра Юрьевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Данілава Аляксандра Юр’еўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Данилова Александра Юрьевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Данилова Александра Юрьевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 27 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Нарадзіліся ў Гадзячы
- Памерлі 11 студзеня
- Памерлі ў 2001 годзе
- Выпускнікі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта будаўніцтва і архітэктуры
- Супрацоўнікі Віцебскграмадзянпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Лаўрэаты прэміі Савета Міністраў СССР
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары Віцебска
- Архітэктары XX стагоддзя