Анатоль Пятровіч Войцех
Выгляд
Анатоль Пятровіч Войцех | |
---|---|
Краіны: | |
Дата нараджэння: | 11 лістапада 1937 |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 25 студзеня 2001 (63 гады) |
Месца смерці: | |
Званне: | майстар спорту СССР па шахматах[d] |
Анатоль Пятровіч (Паўлавіч[1]) Войцех (11 лістапада 1937, Бабруйск — 25 студзеня 2001, там жа) — савецкі і беларускі шахматыст; майстар спорту СССР (1973, па выніках завочных спаборніцтваў), міжнародны майстар ІКЧФ (Міжнароднай федэрацыі шахматнай гульні па перапісцы, 1988). Інжынер-механік[2].
Чэмпіён горада Бабруйска, удзельнік трох першынстваў БССР па звычайных шахматах.[1]
Лепшыя вынікі ў гульні па перапісцы: чэмпіён СССР (у 11-м чэмпіянаце[1] 1973—1975), 3-е месца ў 10-м чэмпіянаце[1] СССР (1971—1972)[1], 1-е месца на 3-й дошцы ў 5-м камандным чэмпіянаце СССР(1975—1978), залаты медаль у складзе зборнай каманды СССР на 1-м чэмпіянаце Еўропы (1977—1982).
Зноскі
- ↑ а б в г д Гродзенский С. Я. Шахматная почта России: турниры, партии, личности. 2-е издание. — Издательство «Проспект», 2017. — С. 266. — 311 с. — ISBN 5392254918, ISBN 9785392254910.
- ↑ Шахматы: энциклопедический словарь / гл. ред. А. Е. Карпов. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — С. 63. — 621 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-85270-005-3
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шахматы: энциклопедический словарь / гл. ред. А. Е. Карпов. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — С. 63. — 621 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-85270-005-3.