Перайсці да зместу

Арнэ Суксдарф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арнэ Суксдарф
Дата нараджэння 3 лютага 1917(1917-02-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 мая 2001(2001-05-04)[1][3][…] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Астрыд Бергман Суксдарф[d][2]
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, фатограф, мантажор, рэжысёр, прадзюсар
Узнагароды
IMDb ID 0837116

Арнэ Эдвард Суксдарф (шведск.: Arne Edvard Sucksdorff; 3 лютага 1917, Стакгольм, Швецыя — 4 мая 2001, там жа) — шведскі кінарэжысёр, сцэнарыст, аператар, мантажор, прадзюсар і акцёр.

У 1938 годзе скончыў драматычныя курсы ў Берліне. У 1939 годзе прыходзіць у кінематограф і даволі хутка становіцца адным з найбуйнейшых шведскіх кінадакументалістаў. Здымаў фільмы пра прыроду, жыццё лапароў і цыган, пра славутасці Швецыі, Індыі і іншых краін. У 1949 годзе зняты Суксдарфам кароткаметражны фільм «Гарадская сімфонія» атрымаў «Оскара». Адзіны гульнявы фільм — «Хлопчык на дрэве». Быў сцэнарыстам, аператарам і прадзюсарам сваіх фільмаў. У 1980-х гадах жыў і працаваў у Бразіліі.

Абраная фільмаграфія

[правіць | правіць зыходнік]

Рэжысёр:

  • 1947 — Гарадская сімфонія / Människor i stad (к / м)
  • 1951 — Індыйскі горад / Indisk by (к / м)
  • 1953 — Вялікія прыгоды / Det stora äventyret
  • 1957 — Сага пра джунглі / En djungelsaga
  • 1961 — Хлопчык на дрэве / Pojken i trädet (гульнявы фільм)
  • 1965 — Мой дом — Капакабана / Mitt hem är Copacabana

Зноскі