Артур Усеваладавіч Камароўскі
Артур Усеваладавіч Камароўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 сакавіка 1991 |
Месца нараджэння | Мір, Карэліцкі раён, Беларусь |
Грамадзянства | Беларусь |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, перакладчык, рэдактар, мастак |
Гады творчасці | 2018 — наш час |
Мова твораў | беларуская |
Прэміі | Дэбют (2021) |
Артур Усеваладавіч Камароўскі (нар. 22 сакавіка 1991, Мір) — беларускі паэт, мастак, рэдактар інтэрнэт-часопіса Таўбін.
Перакладчык з украінскай, польскай, англійскай і шведскай моў.
Член ПЭН-цэнтра. Удзельнік арт-гурту «ВІА «Красный Борщевик».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 22 сакавіка 1991 у г.п. Мір. У 2013 годзе скончыў факультэт беларускай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту, па спецыяльнасці «беларуская філалогія», у 2014 скончыў магістратуру «літаратуразнаўства».
Выпускнік школы маладога пісьменніка «WRights» СБП па кірунках прозы і паэзіі (2013 і 2020 гадах).
З 21 лютага 2021 года пражываў у Львове, з красавіка 2021 у Тбілісі, са жніўня 2022 у Варшаве.
Літаратурная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Пачынае пісаць першыя творы з 10 гадоў, некалькі вершаў былі надрукаваныя ў Зельвенскай раённай газеце «Полымя».
Аўтар паэтычных зборнікаў «Вада пачынае жыць» (2020), «Corpus Vile» (2023), «Я і ёсць забаронены сцяг» (2023).
З 2022 года заснавальнік і рэдактар інтэрнэт-часопіса Таўбін.
Як мастак працуе ў такіх медыя, як калаж, акцыя, перформанс.
Удзельнік выставы «Ciahlicy» (Мінск, 2018).
Браў удзел у шматлікіх беларускіх і міжнародных літаратурных і паэтычных фестывалях, сярод іх: «Stralcouski fest» (Мінск, 2019, 2020), «Pradmova» (Мінск, 2020), «Guczna fest» (Варшава, 2023), «Merci Poesi» (Гётэбарг, 2024) а гэтак жа ў міжнароднх фестывалях перформансу «Performensk» (Мінск, 2019), «Now festival» (Тбілісі, 2022), разам з камандай у міжнародных фестывалях «Eve’s Ribs» (Санкт-Пецярбург, 2018, 2019), «Carbonarium» (Кіеў, 2019), «Dotyk» (Мінск, 2020).
Куратар выстаў «Close borders» (Варшава, 2023), «Pokuć» (Варшава, 2024).
Вершы Камароўскага перакладзены на англійскую, польскую, украінскую, шведскую, нарвежскую, эстонскую, італьянскую, рускую мовы.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- прэміяй Максіма Багдановіча за кнігу «Вада пачынае жыць» (2021)
- прэмія Наталлі Арсенневай (доўгі спіс) за кнігу «Вада пачынае жыць» (2021)
- прэмія Міхала Анемпадыстава (кароткі спіс) з кнігай «Corpus Vile» (2024)