Архібіскуп Кентэрберыйскі
Архібіскуп Кентэрберыйскі | |
---|---|
англ.: Archbishop of Canterbury | |
Пасаду займае Джасцін Уэлбі з 4 лютага 2013 | |
Узначальвае | |
Форма звароту | Яго Светласць |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Ламбецкі палац |
Пасада з’явілася | 597 |
Першы на пасадзе | Аўгусцін Кентэрберыйскі |
Сайт | archbishopofcanterbury.org |
Архібіскуп Кентэрберыйскі (англ.: Archbishop of Canterbury) — духоўны глава Царквы Англіі ў Злучаным Каралеўстве, а таксама духоўны лідар Англіканскай супольнасці ва ўсім свеце. Ён таксама з’яўляецца главой дыяцэзіі Кентэрберы.
У якасці главы Кентэрберыйскай дыяцэзіі (261 прыход на тэрыторыі плошчай каля 1000 кв. міль) духоўна акармляе вернікаў ва ўсходняй частцы графствы Кент з насельніцтвам 890 тыс. чалавек. У якасці прымаса Англіі дзеліць шэраг паўнамоцтваў з архібіскупам Ёркскім. У юрысдыкцыю архібіскупа Кентэрберыйскага ўваходзяць 30 дыяцэзій у яго правінцыі Англіканскай царквы (29 у паўднёвай Англіі і адна ў кантынентальнай Еўропе); архібіскуп Ёркскі мае ў сваёй правінцыі 14 дыяцэзій. У якасці главы Англіканскай супольнасці (34 правінцыі і каля 80 млн вернікаў па ўсім свеце) выступае ад яго імя як выразнік узгодненага меркавання, але не з’яўляецца аднаасобным вярхоўным іерархам, падзяляючы паўнамоцтвы з кіруючымі структурамі супольнасці[1].
З 4 лютага 2013 года 105-ы Архібіскуп Кентэрберыйскі — Джасцін Уэлбі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Афіцыйны сайт архібіскупа Кентэрберыйскага: Roles and priorities Архівавана 18 лістапада 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Архібіскуп Кентэрберыйскі