Арчэр Джон Портэр Марцін
Арчэр Джон Портэр Марцін | |
---|---|
англ.: Archer Martin | |
Дата нараджэння | 1 сакавіка 1910[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 ліпеня 2002[1][3][…] (92 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Judith Bagenal[d][5] |
Род дзейнасці | біяхімік, хімік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | біяхімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арчэр Джон Портэр Марцін (англ.: Archer John Porter Martin; 1 сакавіка 1910, Лондан — 28 ліпеня 2002) — англійскі біяхімік і фізіка-хімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1950).
Біяграфія і працы
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1932). Там жа з 1934 года распрацоўваў метады вылучэння вітаміну Е і нікацінавай кіслаты, для чаго стварыў эфектыўны супрацьточны апарат. Сумесна з Р. Л. М. Сінгам сканструяваў амінакіслотны аналізатар. Далейшыя даследаванні прывялі іх да стварэння ў 1944 годзе метаду храматаграфіі на паперы. У 1946—1948 гадах Марцін займаўся вылучэннем і ачысткай пеніцыліну. Затым у Нацыянальным інстытуце медыцынскіх даследаванняў у Лондане працаваў над вылучэннем біялагічна важных рэчываў і развіццём метаду газа-вадкаснай храматаграфіі. З 1965 года экстраардынарны прафесар Вышэйшай тэхнічнай школы ў горадзе Эйндхавен (Нідэрланды).
Нобелеўская прэмія
[правіць | правіць зыходнік]Нобелеўская прэмія па хіміі (1952, сумесна з Р. Л. М. Сінгам) за распрацоўку метадаў храматаграфіі.
Зноскі
- ↑ а б A.J.P. Martin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Archer John Porter Martin // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://www.tue.nl/universiteit/alumni/emeriti/album-academicum/ Праверана 8 ліпеня 2019.
- ↑ Мартин Арчер Джон Портер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Нарадзіліся 1 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Лондане
- Памерлі 28 ліпеня
- Памерлі ў 2002 годзе
- Памерлі ў Англіі
- Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
- Біяхімікі Вялікабрытаніі