Балканскія горы
Балканскія горы | |
---|---|
балг. Ста́ра планина́, Балка́н, серб. Стара планина, ст.-грэч. Αἶμος | |
Краіна | |
Перыяд утварэння | кайназой |
Даўжыня | 555 км |
Найвышэйшая вяршыня | Боцеў |
Найвышэйшы пункт | 2376 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Балканскія горы[1], Ста́ра-Планіна́[1] (балг.: Ста́ра планина́, Балка́н, сербск.: Стара планина, стар.-грэч.: Αἶμος, лац.: Haemus) — буйная горная сістэма ў Балгарыі (заходнія адгор’і таксама на тэрыторыі сучаснай Сербіі).
Перасякаюць Балгарыю з захаду на ўсход, падзяляючы яе на Паўночную і Паўднёвую Балгарыю. Даўжыня гор — каля 555 км, вышыня да 2376 м (гара Боцеў)[1]. З’яўляюцца натуральным працягам Паўднёвых Карпат, перасечаныя ракой Дунай ля Жалезных варот. Сталі асновай назваў Балканскі паўвостраў і Балканы.
Геалогія
[правіць | правіць зыходнік]Горы складзены пераважна з гранітаў дакембрыю і палеазою, сланцаў, мезазойскіх вапнякоў, пясчанікаў, флішу. Развіты карст. Маюцца радовішчы медных, свінцова-цынкавых і жалезных руд, каменнага і бурага вугалю, шматлікія мінеральныя крыніцы.
Рэльеф і гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вяршыні гор згладжаныя. Пакатыя паўночныя схілы пераходзяць у перадгор’і. Паўднёвыя схілы больш стромкія, прарэзаныя далінамі рэк Іскыр, Луда-Камчыя.
Карставыя пячоры
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Стара-Планіна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 158. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Ста́ра-Планина́, Балканские горы // Словарь современных географических названий : (ru) / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург : У-Фактория, 2006. (руск.)
- Географические названия мира: Топонимический словарь. / Поспелов Е. М. — М: АСТ, 2001. (руск.)
- География. Современная иллюстрированная энциклопедия. / Под редакцией проф. А. П. Горкина. — М.: Росмэн. 2006. (руск.)
- Стара-Планина, Балканские горы // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Балканскія горы
- Стара Планіна Архівавана 5 ліпеня 2009.
- Галерэя фатаграфій Балканскіх гор Архівавана 13 сакавіка 2016.
- Вялікая калекцыя фатаграфій з Балканскіх гор Архівавана 2 снежня 2008.