Барыс Нічыпаравіч Дакутовіч
Барыс Нічыпаравіч Дакутовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 жніўня 1921 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 26 сакавіка 2002 (80 гадоў) |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральны рэжысёр |
Тэатр |
Барыс Нічыпаравіч Дакутовіч (руск.: Борис Ничипорович Докутович; 1 жніўня 1921, Масква — 26 сакавіка 2002) — расійскі рэжысёр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 1 жніўня 1921 года ў Маскве ў сям'і сялян Машкоўскай воласці Аршанскага павета Нічыпара Фёдаравіча і Кацярыны Сямёнаўны Дакутовічаў[1]
Скончыў у 1951 годзе рэжысёрскі факультэт Дзяржаўнага інстытута тэатральнага мастацтва ў Маскве па курсе Ю. А. Завадскага[2]. У гэтым жа годзе развёўся з жонкай Марыяй Васільеўнай, якая пражывала ў Асіповічах[3].
Да 1958 года выкладаў у гэтым інстытуце[2]. У 1958—1960 гадах галоўны рэжысёр Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра Беларусі, у 1962—1963 гадах Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача[4].
У 1966-1968 гадах галоўны рэжысёр Тамбоўскага драматычнага тэатра[4].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пастаноўкам Дакутовіча ўласцівы яркая тэатральная форма, вобразна-асацыятыўная сцэнічная мова, інтэлектуальнасць: «Іркуцкая гісторыя» А. Арбузава (1960), «Чырвоныя чарцяняты» П. Бляхіна, А. Палявога і А. Талбузіна (1961), «Клоп » У. Маякоўскага (1962), «Бітва ў космасе» М. Гамолкі (1963)[4].
Аўтар кніг «Акцёр і роля: некаторыя рэжысёрскія ўрокі Ю. А. Завадскага» (1983), «Загадкі малой драматургіі» (1989)[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ МЕТРИЧЕСКИЕ КНИГИ МОСКВА ЦЕРКВИ ИВАНОВСКОГО СОРОКА НИКОЛАЕВСКАЯ, НА СТУДЕНЦЕ, Ч.1 МАРТИНА-ИСПОВЕДНИКА, Ч.1 ГЕОРГИЕВСКАЯ, ПРИ ФЕЛЬДШЕРСКОЙ ШКОЛЕ, Ч.1. НИКИТСКАЯ, ЗА ЯУЗОЙ. СОРОКОСВЯТСКАЯ, У НОВОСПАСС... Ещё (руск.). yandex.ru. Праверана 3 ліпеня 2024.
- ↑ а б Борис Докутович - НАДТ им. Максима Горького . www.rustheatre.by. Праверана 3 ліпеня 2024.
- ↑ Яндекс (руск.). yandex.ru. Праверана 3 ліпеня 2024.
- ↑ а б в г Дакутовіч Барыс Нічыпаравіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дакутовіч Барыс Нічыпаравіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
- Нарадзіліся 1 жніўня
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 26 сакавіка
- Памерлі ў 2002 годзе
- Выпускнікі ДІТМа
- Выкладчыкі ДІТМа
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
- Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
- Асобы
- Тэатральныя рэжысёры Беларусі
- Тэатральныя рэжысёры Расіі