Барыс Паўлавіч Андрэеў
Барыс Паўлавіч Андрэеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 снежня 1938 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 жніўня 2001 (62 гады) |
Род дзейнасці | эканаміст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук і кандыдат эканамічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Барыс Паўлавіч Андрэеў (13 снежня 1938, Ленінград, Расія — 28 жніўня 2001) — беларускі эканаміст (эканоміка лёгкай прамысловасці і энергетыкі). Доктар тэхнічных навук (1994), кандыдат эканамічных навук (1969), старшы навуковы супрацоўнік (спецыяльнасць «Агульная энергетыка», 1979), прафесар (спецыяльнасць «Эканоміка», 1997).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Ленінградскі інжынерна-эканамічны інстытут (спецыяльнасць «Эканоміка і арганізацыя энергетыкі», кваліфікацыя «Інжынер-эканаміст», 1962), Сібірскі энергетычны інстытут (аспірантура, спецыяльнасць «Агульная энергетыка»).
Працаваў у Сібірскім энергетычным інстытуце СА АН СССР (г. Іркуцк; 1962—1970, лабарант, інжынер, малодшы навукоы супрацоўнік), Сібірскам аддзяленні Усесаюзнага дзяржаўнага праектна-вышукальнага і навукова-даследчага інстытута «Энергосетьпроект» (Іркуцкі аддзел комплекснага праектавання, НДЛ аптымізацыі паліўна-энергетычнага баланса Сібіры і Далёкага Усходу, 1970—1979, начальнік лабараторыі), Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1979—2001, дацэнт кафедр «Эканоміка, арганізацыя і планаванне вытворчасці», «Кіраванне і арганізацыя вытворчасці», прафесар кафедр «Эканоміка, арганізацыя і планаванне прадпрыемстваў», «Эканоміка»).
Навуковыя інтарэсы: арганізацыя вытворчасці ў лёгкай прамысловасці; эканоміка энергетыкі.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Организационно-экономические проблемы повышения эффективности системы технического обслуживания производства промышленных предприятий и методы их решения (на материалах легкой и текстильной промышленности Республики Беларусь) : диссертация [автореферат дисcертации!] … доктора технических наук : 08.00.28 / Андреев Борис Павлович. — Санкт-Петербург, 1994.
- Исследование энергоэкономической сущности и свойств замыкающих затрат на топливо и электроэнергию : автореферат диссертации … кандидата экономических наук : 594 / Андреев Б. П. — Ленинград, 1968.
Зноскі