Беньямін Мацвеевіч Басаў
Беньямін Мацвеевіч Басаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 кастрычніка 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 снежня 2001 (88 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | графік, мастак |
Месца працы | |
Вучоба | |
Уплыў | Аляксандр Аляксандравіч Асьмёркін, Рыгор Міхайлавіч Шэгаль[d] і Ігар Эмануілавіч Грабар |
Беньямін Мацвеевіч Басаў (12 кастрычніка 1913 — 4 снежня 2001) — беларускі і расійскі графік і жывапісец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1913 годзе ў г. Мсціславе Магілёўскай губерні ў сям’і краўца Мацвея Мошавіча Басава і Марыі Рыгораўны (Шыфрыной). Акрамя Беньяміна, у сям’і быў яшчэ малодшы сын (1918) Ізраіль, у будучым — мастак-графік[1].
Вучыўся ў Маскоўскім дзяржаўным мастацкім інстытуце імя В. І. Сурыкава (1938-48) у С. Б. Герасімава, А. А. Асьмёркіна, Р. М. Шэгаля, дыпломная праца — «У карціннай галерэі»[1].
Удзельнік выставак з 1930-х гадоў. У 1935-38 гадах жыў у Беларусі. Пасля — у Маскве[1][2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў пераважна ў кніжнай графіцы. Аформіў і ілюстраваў для Белдзяржвыдата, Дзяржлітвыдата і іншых кнігі: «Напярэдадні » (1949, арыгіналы ў ДТГ) і «Рудзін » (1952) І. С. Тургенева, «Чалкаш ») (1958) і «Дзяльба» (1963, арыгіналы ў музеі А. М. Горкага, г. Самара) А. М. Горкага, «Сялянскія дзеці» М. А. Некрасава (1955), «Белыя ночы » Ф. М. Дастаеўскага (1958, арыгіналы ў ДЛМ і Ніжагародскім мастацкім музеі ), «Апавяданні» А. П. Чэхава (1956, арыгіналы ў ДТГ), «Лёс чалавека » М. А. Шолахава (1961-62) і іншыя[1].
Напісаў карціны: «Выезд на працу» (1950, Екацярынбургскі музей выяўленчых мастацтваў ), «Канцэрт-справаздача» (1954), «9 студзеня» (тэмпера, 1955, Музей палітычнай гісторыі Расіі, «За кнігай» (1956), «Саўгас „Парэчча“» (1959, Дзяржаўны музей мастацтваў Казахстана імя А. Касцеева , «Паўднёвы захад. Восень» (1962), «Транспарт» (серыя, тэмпера, 1964) і іншыя[1].
Выстаўкі
[правіць | правіць зыходнік]Прымаў удзел у Першай выстаўцы мастацкага афармлення кнігі ў БССР у 1934 годзе ў Мінску[3].
Працы Б. Басава экспанаваліся на Міжнароднай выстаўцы кнігі ў Лейпцыгу ў 1959 годзе. Выстаўка яго твораў адбылася ў 1961 годзе ў Маскве[1].
Спадчына
[правіць | правіць зыходнік]Творы мастака знаходзяцца ў зборах Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі (г. Масква, Расія), Дзяржаўнага Рускага музея (г. Санкт-Пецярбург, Расія), Дзяржаўнага музея гісторыі выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна (г. Масква, Расія), Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, Беларусь) і ў прыватных калекцыях[4].
Зноскі
- ↑ а б в г д е БАСОВ БЕНИАМИН МАТВЕЕВИЧ (1913—2001) (руск.)
- ↑ Московский художник Басов Бениамин (Вениамин) Матвеевич (руск.)
- ↑ ПЕРВАЯ ВЫСТАВКА ХУДОЖЕСТВЕННОГО ОФОРМЛЕНИЯ КНИГИ В БССР (руск.)
- ↑ Бениамин Басов. В контексте и вне контекста(недаступная спасылка) (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- БАСОВ БЕНИАМИН МОИСЕЕВИЧ (БАСОВ ВЕНИАМИН МАТВЕЕВИЧ) (руск.)
- Бениамин Басов (1913—2001) Архівавана 19 мая 2020. (руск.)
- Нарадзіліся 12 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Мсціславе
- Памерлі 4 снежня
- Памерлі ў 2001 годзе
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь»
- Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
- Выпускнікі МДМІ імя Сурыкава
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі
- Мастакі Расіі
- Мастакі СССР
- Графікі СССР
- Графікі Беларусі
- Графікі Расіі