Перайсці да зместу

Боснія (гістарычны рэгіён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прыблізная мяжа паміж Босніяй (светлая) і Герцагавінай (цёмная)

Бо́снія (сербск.: Босна; харв.: Bosna) — гістарычны рэгіён на Балканах, частка гістарычнай вобласці Далмацыя. Зараз — тэрыторыя сучаснай дзяржавы Босніі і Герцагавіны. Размешчаны на Дынарскім нагор'е і аддзелены ад Сярэднедунайскай нізіны рэкамі Сава (на поўначы) і Драва (на ўсходзе).

Плошча гістарычнага рэгіёна Боснія складае каля 41 тысячы км² — каля 80 % тэрыторыі Босніі і Герцагавіны. Астатнія 20 % тэрыторыі дзяржавы займае гістарычны рэгіён Герцагавіна. Мяжа паміж Босніяй і Герцагавінай афіцыйна не ўсталявана, але звычайна праводзіцца па Іван-Планіне.

Абедзве вобласці былі цесна звязаны з Сярэднявечча, і часта назва «Боснія» ўжываецца для пазначэння Босніі і Герцагавіны разам. Назва «Боснія і Герцагавіна» з’явілася толькі ў канцы асманскага валадарства.

Тэрыторыя была населена славянскімі плямёнамі з VII стагоддзя, і часткі яе ўваходзілі ў розныя сербскія, харвацкія і баснійскія дзяржавы.

Першую такую баснійскую дзяржаву, якая знаходзілася ў васальнай залежнасці ад Візантыі, заснаваў у 1180 годзе бан Кулін. Яна дасягнула свайго росквіту пры бане Твртко I у другой палове XIV стагоддзя. Пасля смерці Твртко ў дзяржаве пачаліся ўсобіцы, а ў 1463 годзе Боснія цалкам страціла незалежнасць і ўвайшла ў склад Асманскай імперыі.

Францысканскай манастыр у Фойніцы

З 1878 да 1908 года правінцыя знаходзілася ў кандамініуме Аўстра-Венгрыі і Асманскай імперыі. Затым пасля Баснійскака крызісу яна ўвайшла ў склад Аўстра-Венгрыі.

Забойства эрцгерцага Франца-Фердынанда ў сталіцы Босніі Сараева стала нагодай да Першай сусветнай вайны. Пасля вайны і распаду Аўстра-Венгерскай імперыі Боснія і Герцагавіна ўвайшлі ў склад Каралеўства Югаславія.

Падчас Другой сусветнай вайны, з 1941 па 1945 год, Боснія ўваходзіла ў склад фашысцкай Незалежнай Дзяржавы Харватыя, пры гэтым істотная частка яе тэрыторыі кантралявалася падраздзяленнямі партызан і чэтнікаў.

З 1945 года Боснія і Герцагавіна сталі адзінай саюзнай рэспублікай у складзе сацыялістычнай Югаславіі.

У 1992 годзе, падчас распаду Югаславіі, была абвешчана незалежнасць Рэспублікі Боснія і Герцагавіна. Шматлікія сербы і харваты, якія пражывалі ў Рэспубліцы, не падтрымалі гэта рашэнне, і на кантралюемых імі тэрыторыях былі абвешчаны Рэспубліка Сербская і Харвацкая рэспубліка Герцаг-Босна. З 1995 года Боснія і Герцагавіна стала складацца з дзвюх раўнапраўных дзяржаўных утварэнняў: Федэрацыі Босніі і Герцагавіны і Рэспублікі Сербскай.

Найбуйнейшыя гарады Босніі: