Валаконна-аптычная сувязь
Валаконна-аптычная сувязь — спосаб перадачы інфармацыі, які выкарыстоўвае ў якасці носьбіта інфармацыйнага сігналу электрамагнітнае выпраменьванне аптычнага (блізкага інфрачырвонага) дыяпазону, а ў якасці накіравальных сістэм — валаконна-аптычныя кабелі.
Дзякуючы высокай апорнай частаце і шырокім магчымасцям мультыплексавання прапускная здольнасць валаконна-аптычных ліній шматкроць перавышае прапускную здольнасць усіх іншых сістэм сувязі і можа вымярацца тэрабітамі ў секунду. Малое згасанне святла ў аптычным валакне дазваляе ўжываць валаконна-аптычную сувязь на значных адлегласцях без выкарыстання ўзмацняльнікаў. Валаконна-аптычная сувязь вольная ад электрамагнітных перашкод і цяжкадаступная для несанкцыянаванага выкарыстання: незаўважна перахапіць сігнал, які перадаецца па аптычным кабелі, тэхнічна вельмі складана.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Валаконна-аптычная сувязь