Валянцін Браніслававіч Шалькевіч
Валянцін Браніслававіч Шалькевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 снежня 1945 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 студзеня 2001 (55 гадоў) |
Грамадзянства | |
Дзеці | Леанід Валянцінавіч Шалькевіч |
Род дзейнасці | неўролаг, нейрахірург |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1989) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Валянцін Браніслававіч Шалькевіч (10 снежня 1945, Мінск — 31 студзеня 2001) — беларускі вучоны ў галіне неўралогіі і нейрахірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1989), прафесар (1990).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1969 годзе Мінскі медыцынскі інстытут. З 1969 года ў НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі. У 1974 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Змены біяэлектрычнай актыўнасці галаўнога мозгу пры інтракраніяльных мяшоччатых анеўрызмах». У 1976 годзе абраны кіраўніком неўралагічнага аддзялення, а з 1980 года прызначаны намеснікам дырэктара Інстытута па навуковай рабоце. У 1988 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Часовыя парушэнні кровазвароту ў артэрыях вертэбральна-базілярнай сістэмы (клініка, дыягностыка, лячэнне)». Доктарская дысертацыя пакладзена ў аснову далейшых даследаванняў па клініцы, дыягностыцы і лячэнню вострых ішэмічных парушэнняў мазгавога кровазвароту ўжо з ужываннем інфармацыйна-камп’ютарных тэхналогій.
Жанаты. Сын — Леанід Валянцінавіч Шалькевіч
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Кіраваў навуковымі распрацоўкамі шэрагу навуковых супрацоўнікаў НДІ і практычных лекараў. Апублікаваў 248 навуковых прац па сасудзістай паталогіі галаўнога мозга. Атрымаў 24 аўтарскія пасведчанні, аўтар 11 метадычных рэкамендацый.
Пад кіраўніцтвам Валянціна Шалькевіча абаронена 16 кандыдацкіх дысертацый, 11 з іх — практычнымі лекарамі. Быў пачынальнікам распрацовак і ўкаранення інавацыйных метадаў лячэння і дыягностыкі захворванняў нервовай сістэмы. Заснаваў на Беларусі кірунак па вывучэнні і распрацоўцы найбольш эфектыўных метадаў лячэння і дыягностыкі захворванняў нервовай сістэмы з дапамогай гіпер- і гіпабаратэрапіі. Яго рэкамендацыі не страцілі актуальнасці і выкарыстоўвацца ў даследаваннях па гіпа- і гіпербаратэрапіі. Супрацоўнікі, які непасрэдна працавалі з ім, працягваюць развіваць пачатыя пад яго кіраўніцтвам даследаванні па ўкараненні матэматычных метадаў (фармальнай логікі) аналізу гетэрагеннасці праяў вострых парушэнняў мазгавога кровазвароту і для дыферэнцыяльнай дыягностыкі падтыпаў транзіторных ішэмічных атак (ТІА).
Лаўрэат прэміі імя В. М. Бехцерава. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 21 верасня 1994 г. № 3204-XII узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. Выдатнік аховы здароўя (СССР) з 1980 года. Вынаходнік СССР.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- Биоэлектрическая активность головного мозга под влияннем гипобаротерапии у больных мигренью (разам з Г. І. Аўсянкінай, К. А. Садоха) // Периферическая нервная система: Сб. науч. тр. Мн., 1997. Вып. 20;
- Повторные ишемнческие инсульты (разам з С. Р. Котавай) // Мед. новости. 1999. № 4.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шалькевіч Валянцін Браніслававіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).