Ван Цьен Зунг
Ван Цьен Зунг | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Văn Tiến Dũng | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Фам Ван Донг | ||||||
Папярэднік | Во Нгуен Зіяп | ||||||
Пераемнік | Ле Дык Ань | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
2 мая 1917 |
||||||
Смерць |
17 сакавіка 2002[1] (84 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Прыналежнасць | В’етнам | ||||||
Род войскаў | В’етмінь | ||||||
Званне | генерал арміі | ||||||
Камандаваў | В’етнамская народная армія | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ван Цьен Зунг (в’етн.: Văn Tiến Dũng; 2 мая 1917 — 17 сакавіка 2002) — генерал В’етнамскай народнай арміі. Вядомы перш за ўсё планаваннем і паспяховым правядзеннем вясновага наступлення 1975 года, якое завяршыла В’етнамскую вайну.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў Ханоі. У 1936 годзе (па іншых даных — у 1937-м) уступіў у Камуністычную партыю Індакітая. Некаторы час правёў у французскай турме, адкуль уцёк у 1944 годзе. У канцы Індакітайскай вайны быў прызначаны на пасаду начальніка штаба В’етнамскай народнай арміі, знаходзіўся на гэтай пасадзе падчас бітвы пры Д’енб’енфу, а таксама падчас В’етнамскай вайны.
У 1972 годзе камандаваў Паўночным фронтам (Чы-Тх’ен-Хюэ) падчас аперацыі «Нгуен Хюэ» («Велікоднае наступленне»); менавіта яго фронту ўдалося дасягнуць найбуйнейшай перамогі паўночнав’етнамскіх войскаў у гэтай кампаніі, узяўшы сталіцу самай паўночнай правінцыі Паўднёвага В’етнама горад Куангчы і ўтрымліваючы яго на працягу чатырох з паловай месяцаў.
У 1974 годзе Ван Цьен Зунг змяніў Во Нгуен Зіяпа на пасадзе камандуючага паўночнав’етнамскай арміяй. Ён распрацаваў і паспяхова ўвасобіў у жыццё план Вясновага наступлення 1975 года, вынікам якога стала ўзяцце Сайгона і завяршэнне В’етнамскай вайны.
Пасля ўз’яднання В’етнама армія пад камандаваннем Ван Цьен Зунга праводзіла баявыя аперацыі ў адказ на памежныя правакацыі «чырвоных кхмераў», уварванне ў Камбоджу і звяржэнне рэжым Пол Пота, а таксама адлюстроўвала кітайскае ўварванне 1979-га. У 1980—1987 гадах быў міністрам абароны. У гэты перыяд яго крытыкавалі за аўтарытарны стыль работы, хадзілі і чуткі аб сямейнай карупцыі[2].
Памёр ва ўзросце 84 гадоў у Цэнтральным вайсковым шпіталі ў Ханоі. У яго засталіся два сыны і тры дачкі. Ван Цьен Зунг з’яўляецца адным з самых вядомых паўночнав’етнамскіх палкаводцаў перыяду В’етнамскай вайны (магчыма, саступаючы толькі Зіяпу). Аўтар мемуараў «Вялікая перамога вясной 75-га» (1976).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Van Tien Dung // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ North Vietnamese General Dies (CBS News)