Васіль Іванавіч Бяляеў
Выгляд
Васіль Іванавіч Бяляеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 студзеня 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 чэрвеня 2002 (76 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | металазнаўства[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1970) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Васіль Іванавіч Бяляеў (3 студзеня 1926, Мінск — 10 чэрвеня 2002) — беларускі спецыяліст у галіне металазнаўства. Доктар тэхнічных навук (1970), прафесар (1972).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1948), Ленінградскі політэхнічны інстытут (аспірантура).
Працаваў у Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (з 1951 года, кафедра «Парашковая металургія, зварка і тэхналогія матэрыялаў», прафесар, у 1976—1988 — загадчык кафедры «Тэхналогія металаў»).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя інтарэсы: механічныя і тэхналагічныя ўласцівасці металаў; даследаванне і стварэнне новых кампазіцыйных і арміраваных металічных матэрыялаў; даследаванне працэсу стомленасці металаў; зварка выбухам.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бяляеў Васіль Іванавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 600.
- Бяляеў Васіль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 404. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Беляев Василий Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 352.
- Кафедра «Порошковая металлургия и технология материалов» / В. Н. Ковалевский // Литье и металлургия. — 2000. — № 3. — С. 34—37.
- Кафедра «Порошковая металлургия, сварка и технология материалов» : подготовка научных и инженерных кадров в области порошковой металлургии в БНТУ / Ф. И. Пантелеенко, В. Н. Ковалевский, А. С. Снарский // Литье и металлургия. — 2010. ― № 4. ― С. 146―149.