Васіль Сцяпанавіч Старавойтаў
Васіль Сцяпанавіч Старавойтаў | |
---|---|
руск.: Василий Степанович Старовойтов | |
Дата нараджэння | 21 студзеня 1919[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 сакавіка 2002[1] (83 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Галіна Васільеўна Старавойтава |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | машынабудаванне |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук[1] (1973) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Васіль Сцяпанавіч Стараво́йтаў[2] (21 студзеня 1919[1], Марозавічы, Буда-Кашалёўскі раён[1] — 29 сакавіка 2002[1], Лондан) — вучоны і інжынер-канструктар у галіне танкабудавання, доктар тэхнічных навук (1973), прафесар (1981).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Марозавічы Гомельскай губерні РСФСР (зараз у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1936—1941 гадах вучыўся ў Маскоўскім вышэйшым тэхнічным вучылішчы імя М. Э. Баўмана. З 1941 года працаваў на Чалябінскім трактарным заводзе, займаў пасады інжынера-канструктара, вядучага інжынера-канструктара, кіраўніка канструктарскай групы. У 1943 годзе ў якасці прадстаўніка завода быў прыкамандзіраваны да сфарміраванага палка самаходных артылерыйскіх установак СУ-152, з якім удзельнічаў у баявых аперацыях пад Арлом, выконваючы задачу аказання дапамогі вайсковай часці ў асваенні новай тэхнікі і назапашванні вопыту эксплуатацыі СУ-152 у баявых умовах[3]. З красавіка 1946 года па студзень 1948 года[3] В. С. Старавойтаў знаходзіўся на камсамольскай рабоце ў Чалябінску (камсорг на трактарным заводзе, сакратар Чалябінскага гаркама УЛКСМ).
З 1948 года В. С. Старавойтаў у Ленінградзе, у філіяле завода № 100 Наркамата танкавай прамысловасці СССР, з 1949 года вядучы інжынер-канструктар у УНДІ-100. З 1951 года на партыйнай рабоце — парторг у НДІ-100[3]. У верасні 1953 года вяртаецца на канструктарскую працу і працуе начальнікам канструктарскага бюро, намеснікам начальніка аддзела, начальнікам лабараторыі[3].
16 студзеня 1960 года загадам старшыні Дзяржаўнага камітэта Савета міністраў СССР па абароннай тэхніцы[3] В. С. Старавойтаў прызначаны на пасаду дырэктара УНДІ-100, ад якой быў вызвалены ў лютым[3] 1971 года. У 1971—1987 гадах займаў пасаду начальніка лабараторыі, у 1987—1991 гадах — галоўны навуковы супрацоўнік. Адначасова у 1985—1995 гадах выкладаў у Ленінградскім політэхнічным інстытуце, чытаў лекцыі Ленінградскім машынабудаўнічым тэхнікуме.
Памёр В. С. Старавойтаў 29 сакавіка 2002 года. Пахаваны на Нікольскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры ў Санкт-Пецярбургу.
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы В. С. Старавойтава па канструяванню баявых гусенічных машын. Прымаў удзел у мадэрнізацыі танка КВ-1, распрацоўцы літай вежы танка ІС-3, распрацоўцы самаходнай артылерыйскай устаноўкі СУ-152, чатырохгусенічнага цяжкага танка, першага савецкага асноўнага танка Т-64 і іншых. Пад кіраўніцтвам В. С. Старавойтава створаны самаходныя шасі апаратаў серыі «Месяцаход» («Месяцаход-1» і «Месяцаход-2»).
Аўтар 154 навуковых прац і 18 вынаходстваў[3].
Пад кіраўніцтвам В. С. Старавойтава абаронены 4 кандыдацкія дысертацыі[3]. Быў членам двух спецыялізаваных саветаў па абароне дысертацый, членам пленума і прэзідыума навукова-тэхнічнага савета УНДІтрансмаш, членам рэдакцыйных калегій трох галіновых часопісаў, членам парткама інстытута. Тройчы абіраўся дэпутатам раённага савета і тройчы дэпутатам гарадскога савета[3]. З 1976 года неаднаразова абіраўся старшынёй Савета ветэранаў інстытута[3].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ленінская прэмія 1967 года
- Ордэн Чырвонай Зоркі (1945)
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені (1999)
- Залаты медаль імя С. П. Каралёва (1973)
- Медалі
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Касцюковіч М. М. Стараво́йтаў Васіль Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 459. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- От Т-34 до лунохода / ГУ «Сеть публичных библиотек города Гомеля», ЦГБ им. А. И. Герцена; сост. В. С. Ларионов. — Гомель, 2019. — 24 с. (руск.)
- Космическими дорогами Гомельщины: вклад учёных и конструкторов — уроженцев Гомельской области в освоение космического пространства / ГУ «Сеть публичных библиотек города Гомеля», ЦГБ им. А. И. Герцена; сост. В. С. Ларионов. — Гомель, 2017. — 14 с. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Василий Степанович Старовойтов // Всероссийский научно-исследовательский институт транспортного машиностроения (руск.)
- Старовойтов Василий Степанович // Свободная энциклопедия Урала (руск.)
- Старовойто Василий Степанович (руск.) // Журнал «Изобретатель». № 4 (196) 2016. — С. 46. (руск.)
- Старовойтов Василий Степанович // Знаменитые люди Гомельщины (руск.)
- Человек, подаривший движение луноходу: 100 лет со дня рождения конструктора Василия Старовойтова // Телеканал Санкт-Петербург (руск.)
- Наш край Горелово. Горелово и его окрестности: краеведческий сборник. 2008 год. (руск.)
- Василий Степанович Старовойтов // Кафеда СМ-9 «Многоцелевые гусеничные машины и мобильные роботы» МГТУ им. Н. Э. Баумана (руск.)
- Нарадзіліся 21 студзеня
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Нарадзіліся ў Буда-Кашалёўскім раёне
- Памерлі 29 сакавіка
- Памерлі ў 2002 годзе
- Памерлі ў Лондане
- Пахаваныя на Мікольскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры
- Выкладчыкі СПбДПУ
- Дактары тэхнічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі МДТУ
- Члены КПСС
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вучоныя СССР
- Вучоныя XX стагоддзя
- Канструктары СССР
- Вынаходнікі СССР
- Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
- Узнагароджаныя медалямі РАН