Перайсці да зместу

Васіль Трафімавіч Грыцэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Трафімавіч Грыцэнка
Дата нараджэння 3 красавіка 1923(1923-04-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 сакавіка 2002(2002-03-30) (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Узнагароды і званні
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Славы I ступені ордэн Славы II ступені ордэн Славы III ступені медаль «За адвагу»

Васіль Трафімавіч Грыцэнка (3 красавіка 1923, в. Валадымырыўка, Мэжоўскі раён, УССР — 30 сакавіка 2002, г. Запарожжа) — ганаровы грамадзянін п.г. Новамікалаеўка Запарожскай вобласці (1971) і горада Ваўкавыска (1979), камандзір гарматы 160-га Асобнага супрацьтанкавага артылерыйскага дывізіёна (169-я Рагачоўская Чырванасцяжная ордэнаў Суворава і Кутузава стралковая дывізія, 40-й стралковы корпус, 3-я армія, 1-ы Беларускі фронт)

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў сямігадовую школу, школу фабрычназавадскога навучання. Працаваў у Днепрапятроўску на паравозарамонтным заводзе. У 1941 годзе быў эвакуіраваны ў Ташкент, дзе таксама працаваў на паравозарамонтным заводзе.

28 лютага 1942 года прызваны ў Чырвоную Армію і накіраваны на вучобу ў Ташкенцкае кулямётна-мінамётнае вучылішча. У сувязі з цяжкай сітуацыяй на фронце ў жніўні 1942 года не скончыўшых навучанне курсантаў накіравалі ў дзеючую армію.

Ваяваў на Сталінградскім, Данскім, Заходнім, Бранскім, трох Беларускіх франтах. Прымаў удзел у Сталінградскай бітве, бітве на Курскай Дузе, Арлоўскай, Гомельска-Рэчыцкай, Рагачоўска-Жлобінскай, Бабруйскай, Мінскай, Беластоцкай, Млаўска-Эльбінгскай і Берлінскай наступальных аперацыях.

У ходзе Мінскай і Беластоцкай наступальных аперацый на подступах да горада Мінск і пры авалоданні горадам Ваўкавыскам з 29 чэрвеня па 14 ліпеня 1944 года разлік Грыцэнка падбіў штурмавую гармату, знішчыў станковы кулямёт і да 20 салдат праціўніка. Загадам камандзіра дывізіі Грыцэнка быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

У 1947 годзе дэмабілізаваны. У 1952 годзе скончыў Мелітопальскую сельскагаспадарчую школу. З 1953 па 1983 год узначальваў калгас «Украіна» Новамікалаеўскага раёна Запарожскай вобласці.

З 1983 года — на пенсіі. Жыў у горадзе Запорожжа.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, 2 ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Славы 1-й, 2-й і 3-й ступеняў, медалямі, у тым ліку «За адвагу».

Званне Ганаровага грамадзяніна Ваўкавыска прысвоена 11 ліпеня 1979 года рашэннем № 475 выканкаму Ваўкавыскага гарадскога Савета народных дэпутатаў[1].

Зноскі